Tribuna/Футбол/Блоги/«Маладзёжка» скончыла 2023-i чарговай паразай – i згубiла шанцы на Еўра за год да канца адбору

«Маладзёжка» скончыла 2023-i чарговай паразай – i згубiла шанцы на Еўра за год да канца адбору

Топ-вынiк.

20 ноября, 17:30
«Маладзёжка» скончыла 2023-i чарговай паразай – i згубiла шанцы на Еўра за год да канца адбору

20 лістапада моладзевая зборная Беларусі пацярпела чарговую паразу – у пятым афiцыйным матчы запар. На гэты раз крыўднікамі каманды Сяргея Ясінскага сталі харваты. Усё вырашыў адзіны мяч, забіты на 83-й хвіліне нападаючым аўстрыйскага «ЛАСКа» Марынам Любічычам, які здолеў скарыстацца непаваротлівасцю абаронцы «Мінска» Максіма Касараба.

Варта адзначыць, што на момант прапушчанага гола беларусы гулялі ў меншасці: на 73-й хвіліне за другую жоўтую картку з поля быў выдалены Ілля Маскаленчык.

Пасля няўдачы ў матчы з Харватыяй падапечныя Ясінскага пазбавіліся нават матэматычных шанцаў на выхад на Еўра – другi радок у групе ўжо нiяк не зоймуць.

Больш матчаў у «маладзёжкi» ў 2023-м не будзе. Засталося толькi дайграць два матчы кваліфікацыі – ужо ў 2024-м: з Грэцыяй 22 сакавiка і Фарэрскімі астравамі 15 кастрычнiка. Так, шанцы на праход далей беларуская каманда згубiла за 11 месяцаў да канца адбору.

Пасля паражэння ў спарінгу з расіянамі Ясiнскi абяцаў задумацца пра адстаўку, у якую дагэтуль не падаваў, нягледзячы нi на што. Што ж, здаецца, надышоў час дзейнічаць.

Лучшее в блогахБольше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты