Все новости

Маці Шчэрбы: «Ён казаў, што ва Украiне, маўляў, нацысты і бандэраўцы. Віталя, выбачай, твая мама «бандэраўка» і «нацыстка», адмоўся ад мяне, расстраляй»

9 июня 2022, 21:07
2

Маці знакамітага гімнаста і алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы Валянціна расказала блогу «Галасы» пра свае стаўленне да вайны, якую вядзе Расія супраць Украіны з 24 лютага з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi.

Валянціна Шчэрба нарадзiлася i вырасла ва Украіне, ейны брат жыве непадалёк ад Чарнобыля, а пляменніца ў Кіеве.

«Я далёкая ад палітыкі, але ва Украіне ёсць мае сваякі. Я проста за мір. Ну не магу паверыць, што ўкраінцы будуць лупіць па сваіх. Дайце мне факты, дакажыце мне гэта. 

Сваякi скідаюць мне відэа адтуль, яны не ўмеюць жа нічога мантаваць. Пагляджу і не сплю ўсю ноч, сэрца баліць. Брат родны такія рэчы расказваў... Не хачу іх паўтараць, бо ціск падымаецца. Ён на свае вочы сустракаўся з тымі, хто нападаў. Запісваў паціху нейкія кадры, размовы. Калі гэтыя прыйшлі, то замінавалі землі, а ім трэба гарод засадзіць, каб хоць нешта на харчы было. То запрашаюць чалавека з мінашукальнікам. Цяпер яны ўжо вольна жывуць, оркаў больш не засталося там.

Я не веру таму, што кажуць на расiйскім ТБ. На лецішчы часам вымушана ўключаю тэлебачанне, калі бачу гэтую ###### [прадажную жанчыну] [вядучую прапагандыстку Вольгу] Скабееву, то проста адразу кепска. А [вядучы прапагандыст Уладзiмiр] Салаўёў той увогуле! Гэтая гаварыльня – ні пра што. Усе мы можам гаварыць. Я веру сваім блізкім і родным.

Віталь [Шчэрба] быў і за вашых, і за нашых. Кажа, што там [ва Украiне], маўляў, нацысты і бандэраўцы. «Віталя, выбачай, але твая мама «бандэраўка» і «нацыстка», адмоўся тады ад мяне, рабі са мной што хочаш, расстраляй, не пашанцавала табе», – адказваю. Я дакладна памятаю, што Бандэра быў героем Украіны, з падручнікаў гісторыі яшчэ.

Як я магу здрадзіць сваім караням? Калі б да мяне ў хату ўвайшлі бандыты, то хіба б я не абаранялася? Тое самае і там. Я не веру, што Луганск і Данбас прасіў яго [Пуціна] аб дапамозе», – сказала Валянціна Шчэрба.

Нагадаем, Валянцiна Шчэрба ў 2020 годзе падпiсала прарэжымны лiст.