17 жніўня «Віцязь» згуляе з маскоўскім «Спартаком»
17 жніўня «Віцязь» згуляе з маскоўскім «Спартаком». Гульня адбудзецца на пляцоўцы РЦАР (Філімонава,55/2) 17 жніўня і пачнецца ў 18:30.
Маскоўскі «Спартак» быў утвораны гэтым летам і возьме ўдзел у розыгрышы расійскай Суперлігі. У складзе клуба ёсць шмат вядомых гульцоў: Аляксандр Чарнаіванаў, Ягор Еўдакімаў, Дзмітрый Кавалёў, Алег Скопінцаў. Асобна трэба вызначыць Аляксандра Дзеравеня, які яшчэ вясною стаў пераможцай Лігі Чэмпіёнаў у складзе «Вардара».
Трэніруе каманду Васілій Філіпаў.
У падрыхтоўчы перыяд клуб з масквы паспеў згуляць з другой камандай БГК (перемога 37–20) і выйграць турнір у Гомелі, дзе былі атрыманы тры перамогі: над «Гомелем» (34–23), «Кронанам» (36–28) і ЗНТУ-ЗАС (37–23). У бліжэйшы час каманда будзе рыхтавацца ў Маларыце, дзе згуляе некалькі спарынгаў з БГК-2.