Все новости

Сяргей Цыганкоў: «Ведалі, што будзе цяжка, але не ўяўлялі наколькі»

2 сентября 2017, 19:38

Сяргей Цыганкоў даў каметарый па гульні з «Віцязем».

- Рыхтаваліся да гульні сур’ёзна. Ведалі, што нашыя сапернікі вельмі вопытныя. Хтосьці пагуляў у свой час на вельмі добрым узроўні, камусьці гэтага не ўдалося, але ва ўсіх ёсць амбіцыі, усе жадаюць паказаць сябе. Тым больш, гэта спорт, пачатак сезона. Ведалі, што будзе цяжка, але не ўяўлялі наколькі. Вадзім Котаў (галкіпер «Віцязя») нам даставіў шмат праблем. Напэўна, мы зрабілі менш памылак, за кошт гэтага і атрымалі перамогу.