Все новости

Андрэй Барвіюк: «Добра вывучылі стыль апанента, ведаем яго моцныя і слабыя бакі»

18 октября 2017, 07:35

Спартыўны дырэктар «Віцязя» Андрэй Барвіюк распавёў пра падрыхтоўку да гульні з «Машэкам».

- Добра вывучылі стыль апанента, ведаем яго моцныя і слабыя бакі. «Машэка» — каманда, якая аддае перавагу атакам першым тэмпам, часта даводзіць мяч да вуглавых, добра рухаецца пад мяч у абароне. Пры падрыхтоўцы да гульні надавалі гэтаму вялікую ўвагу. Сёння будзем выкарыстоўваць хатнія загатоўкі на практыцы. Маральны стан хлопцаў пасля апошніх матчаў добры. Настроены на перамогу.