Все новости

Уладзімір Касцючык: «Галоўную ролю ў матчы згулялі варатары»

18 октября 2017, 20:03

Уладзімір Касцючык падвёў вынікі гульні з «Віцязем».

- Добрая гульня. Першы раз у сезоне гуляем супраць «Віцязя». Сталічная каманда мне спадабалася. Нягледзячы на вялікую колькасць узроставых гульцоў, каманда вытрымала па фізічных паказчыках увесь матч. Галоўную ролю ў матчы згулялі варатары. Вадзім Котаў — вопытны кіпер, за кошт яго дзеянняў і склалася такая розніца ў ліку. Нашыя жа кіперы згулялі горш. Што датычыцца маёй каманды: хлопцы біліся і ў абароне згулялі няблага.