Все новости

У чвэрцьфінале Кубка Беларусі ў складзе «Віцязя» дэбютуюць Міхно і Салтанаў

20 января 2018, 11:57

У другой палове сезону асноўны склад «Віцязя» ўзмацняць маладыя гандбалісты Яўген Міхно (1998 г.н.) і Ілля Салтанаў (1999 г.н.).

Плэймейкер Яўген Міхно пачынаў займацца гандболам ў Лепелі пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Валер’евіча Бельскага, лінейны Ілля Салтанаў – у Воршы. Ягоным першым трэнерам быў Валерый Аляксандравіч Раскоша. 

Далей перспектыўныя спартоўцы трапілі ў Сувораўскае вучылішча, дзе трэніраваліся і гулялі ў складзе каманды «СКА-Суворавец» (трэнеры – Алег Шарэйка і Сяргей Кастрама). Дарэчы, Яўген Міхно мае досвед выступу за юніёрскую зборную Беларусі.