Все новости

«Віцязь» правядзе тры таварыскія гульні супраць зборнай Ірака

23 июля 2018, 19:11

«Віцязь» працягвае рыхтавацца да чэмпіянату Беларусі. З гэтай нагоды адбудуцца тры таварыскія гульні супраць зборнай Ірака. Супернік зараз знаходзіцца ў Беларусі: ў Слуцку адбываецца збор нацыянальнай каманды гэтай краіны. Лепшым дасягненнем каманды за гісторыю яе існавання з'яўляецца пятае месца на чэмпіянаце Азіі (1977). Апошні ўдзел ў кантынентальным спаборніцтве датуецца 2014 годам. Тады іракцы былі дзесятымі.

Матчы адбудуцца ў РЦАР па гандболе (Мінск, Філімонава, 55/2).

Пачатак матчаў:

24 ліпеня 18:00

25 ліпеня 18:30

26 ліпеня 18:00

Уваход вольны.