Все новости

Украінская экс-гандбалістка «Гомеля» Смолінг – беларусам: «Злавалася, калі зразумела, што здаліся на паўдарозе! Вы былі блізкія да таго, каб зрынуць дыктатара, і адступілі ў апошні момант»

24 апреля 2022, 09:55
8

Украінская экс-гандбалістка «Гомеля», а зараз аднаклубніца беларускі Валянціны Несцярук ў польскім «Яраславе» Леся Смолінг, у размове з Zerkalo.io падзялілася думкамі аб пратэстах у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020.

- Не верылі, што беларускі пратэст пераможа?

– Я нават злавалася, калі зразумела, што вы здаліся на паўдарозе! Вы былі такія блізкія да таго, каб зрынуць свайго дыктатара, і адступілі ў апошні момант. Памятаю, хтосьці са знаемых беларусаў пісаў у сацсетках, што «мы не ўкраінцы, не хочам грамадзянскай вайны, мы «мірныя людзі“ і проста хочам быць свабоднымі». Тады я ўжо ведала напэўна, што з гэтага нічога не атрымаецца. Калі ва Украіне нешта не так, мы выходзім на плошчы і стаім да апошняга, хоць і плацім за гэта самым дарагім. Нават сваім жыццем. Мы разумеем, што ўсіх не заб’юць і не пасадзяць, і дамагаемся свайго. Мусіць, у гэтым розніца. Мы самі выбіраем сваю ўладу, хоць потым і плюемся на яе. Але гэта наша ўлада і нашы рашэнні. А ў вас яе прызначаюць і забіраюць сілай.

- Вінаваціце беларусаў у тым, што адбываецца ва Украіне?

– Не, але мне непрыемна, што яны могуць проста сядзець і нічога не рабіць у той момант, калі праз іх краіну ідуць танкі забіваць іншых людзей. Ведаю, што есць тыя, хто спрабуе змагацца. Я падзяляю беларускую ўладу і людзей, але хочацца, каб народ быў больш актыўным. Лепшага моманту можа ўжо і не быць, каб што-небудзь змяніць. А проста спачуваць і сядзець ціха - няправільна.

- Што рабіць, калі людзі баяцца? За стужку ў валасах ці плакат «Не вайне» штрафуюць і адпраўляюць на суткі.

– Усіх не заб’юць і не пасадзяць! У нас у 2013 годзе таксама так было. Мы змаглі, і вы зможаце! Галоўнае, каб гэтага хацелі людзі, – сказала Смолінг.