Все новости

Аляксандр Апейкін: «З-за самадурства двух звар’яцелых дзядоў, беларускі і расійскі спорт застаўся ў шматгадовай ізаляцыі. У тым ліку і дзіцячы спорт»

12 мая 2022, 22:20

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і экс-дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь» Аляксандр Апейкін патлумачыў, чаму беларускім спартоўцам патрэбна гульнявая практыка супраць моцных супернікаў.

«Просты, але вельмі наглядны прыклад, як дыктатура і яе прыхільнікі фактычна адбіраюць у дзяцей будучыню ў самым прамым сэнсе. З-за самадурства двух звар’яцелых дзядоў, якім і жыць засталося няшмат, беларускі і расійскі спорт застаўся ў шматгадовай ізаляцыі. У тым ліку і дзіцячы спорт. Напрыклад, міжнародны юнацкі турнір па гандболе ў Мінску зараз выглядае так:

«РЦОР (Минск) – Удмуртская Республика – 40:14

Кузбасс – Нижегородская область – 27:36

Гомель – Могилев – 21:18

СКА-Минск-1 – Москва – 30:22

Брест – Гродно – 35:20

Волгоград – СКА-Минск-2 – 26:47»

І тут сэнс не ў звужанай геаграфіі турніра. Справа ў тым, што ва ўзросце 15-16 гадоў юнакі мусяць мець якасную гульнявую практыку на адпаведным узроўні. Гэта вельмі крытычны ўзрост для развіцця гульцоў. Умоўна кажучы, каб беларускім гандбалістам канкурыраваць заўтра, трэба сёння ў такім узросце рэгулярна гуляць з камандамі Польшчы, Германіі, Венгрыі, Даніі, Аўстрыі і гд.

Турнір, на якім мінскія юнацкія каманды РЦАР і СКА перамагаюць сваіх супернікаў з розніцай у 20 мячоў у спартыўным плане не мае ніякага сэнсу. Наадварот, гэта шкодзіць уяўленню маладых гульцоў аб іх рэальным гульнявым узроўні, бо на любым больш менш сур’ёзным еўрапейскім турніры такіх вынікаў ніколі б не было. 

Не маючы адпаведнай гульнявой практыкі зараз, гэтыя маладыя гульцы фактычна губляюць сваю спартыўную будучыню, бо ўжо наўрадці нагоняць страчаны час, калі патрэбна максімальна развіваць свае гульнявое майстэрства», – напісаў Апейкин.