Все новости

Канстанцін Якаўлеў: «Расея – краіна-тэрарыст, якая толькі можа закідваць сваімі ракетамі мірныя гарады»

10 октября 2022, 22:38

Гандбольны трэнер і падпісант ліста за сумленныя выбары Канстанцін Якаўлеў у сацсетках распавёў аб ракетных ударах па Украіне нанесеных Расеяй.

– У апошні час не так шмат вялікіх пастоў ад мяне. Але сёння ёсць нагода. 10.10.2022 – поўнамаштабны тэракт ва Украіне.

Сябры. Тое, што вы бачылі сёння, ілюструе, што ніякай моцнай «арміі рф» няма. Ёсць краіна-тэрарыст, якая толькі можа закідваць сваімі ракетамі мірныя гарады. Старыя дзяды наогул не разумеюць, што ім рабіць. Першы – ботаксны п. Што яму рабіць з яго дзецьмі, якія ўжо даўно жывуць у краінах НАТА і загніваючым Захадзе? Другі – вусатая какетка л. [Яго] хвалюе, якая будучыня чакае яго сына Колю пасля вайны.

Усе. Больш нічога. Проста ўявіце сабе, – напісаў Якаўлеў.

Нагадаем, з 24 лютага Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.