Все новости

Аляксандр Апейкін: «Хакейнае «Дынама» – штучна створаная каманда. Калі яна заўтра знікне, пра гэта праз месяц усе забудуць»

21 октября 2022, 20:52

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў на аснове чаго павінны будавацца спартыўныя клубы ў Беларусі.

– «Віцязь» – гэта была правільная мадэль будаўніцтва спартыўнага клуба, які існуе, напрыклад, на Захадзе: у Германіі ці ў Францыі. [На Захадзе] спачатку будуюцца грамадскія спартыўныя арганізацыі. Яны [спартыўныя клубы] павінны мець грамадскі попыт. Калі няма грамадскага попыту, тады не можа існаваць клуба.

[На Захадзе] Спартыўныя клубы фармаваліся ў лакальных супольнасцях. Калі лакальная супольнасць зацікаўлена, яны ствараюць клуб. Гэта людзі самі ахвяруюць. Ёсць клубы, у якіх акцыянерамі выступаюць заўзятары, гарады і гэтак далей. Зразумела, чаму клубы, якія нават у Брытаніі, у Англіі, у АПЛ, клубы ў другой лігі гуляюць, але яны збіраюць стадыёны. Таму што кожны чалавек з гэтага горада, ён мае нейкае дачыненне да гэтага клубу. Ён нейкую капейку ахвяруе. Так фармуецца клуб.

Клуб не можа раз і паўстаць, як з’явілася менскае хакейнае «Дынама». Калі хакейнае «Дынама» заўтра знікне, пра гэта ўсе забудуць. Праз паўгода. Нават праз месяц. Таму што няма грамадскага попыту на гэта ўсё. Штучна створаная каманда, – сказаў Апейкін.