Трибуна

Новости

Tribuna/Тяжелай атлетика/Новости/Чэмпіён АГ-1980 Тараненка: «Сярод сённяшніх цяжкаатлетаў няма «матэрыялу»

Чэмпіён АГ-1980 Тараненка: «Сярод сённяшніх цяжкаатлетаў няма «матэрыялу»

26 сентября, 17:03
0

Пераможац Алімпійскіх гульняў 1980 года і двухразовы чэмпіён свету (1980 и 1990 гг.) па цяжкай атлетыцы ў вазе да 110 кг Леанід Тараненка распавёў, чаго, на ягоную думку, не хапае сённяшнім беларускім цяжкаатлетам.

– На вашу думку, у чым асноўная праблема беларускай цяжкай атлетыкі сёння?

– Няма «матэрыялу». Як з жалеза нельга зрабіць крыло самалёта, так і не з кожнага, хто паднімае штангу, можна выгадаваць добрага цяжкаатлета. Патрэбныя ўнікальныя даныя: гнуткасць, хуткасць, рэакцыя, мышачныя асаблівасці. Трэба валодаць працаздольнасцю. І талент, вядома. Але без працы нават наймацнейшы талент не дасць выніку. Я трэніраваўся па тры разы на дзень. На зборах хлопцы прыходзілі на ранішнюю трэніроўку і яшчэ на лаўках дасыпалі. А я тым часам ужо жалеза цягаў. Каму-небудзь з сучасных штангістаў такое скажы, дык пальцам каля скроні пакруцяць... – адзначыў Тараненка.