Все новости

Хакеісты мінскага «Дынама» прынялi ўдзел у майстар-класе для навучэнцаў хакейнай школы БФСТ «Дынама»

22 февраля 2011, 07:53
2

Хакеісты мінскага «Дынама» прынялi ўдзел у майстар-класе для навучэнцаў хакейнай школы БФСТ «Дынама», паведамляе афіцыйны сайт каманды. Зоркі мінчукоў Йозэф Штумпел, Канстанцін Глазачаў і Віктар Касцючонак прадэманстравалi сакрэты выканання розных хакейных элементаў. У занятку прымалі ўдзел навучэнцы дынамаўскай школы 1999 і 2000 гадоў нараджэння. Пасля майстар-класа хлопчыкі атрымалі памятныя падарункі ад арганізатара мерапрыемства — кампаніі «BP Visco». Безумоўна, сустрэча з хакеістамі «Дынама» стала знакавай падзеяй для юнакоў, і яна падштурхне іх яшчэ больш старанна займацца хакеем, каб у будучым таксама зайграць у КХЛ у cкладзе «бела-блакітных».ВИДЕО