Протас-старэйшы выгаварыў брату-хакеісту за падборку фота: не спадабалася, што «саступіў» Авечкіну
Сямейныя жарцікі.
Улетку 2023 года ў Паўночнай Амерыцы стала адным Протасам болей. Да Аляксея, які гуляе за «Вашынгтон», дадаўся ягоны брат Ілля. Праўда, у НХЛ Протасу-малодшаму пакуль ранавата. 17-гадовы хлопец выступае ў «Дэ-Мойн Б'юканерс» з USHL (Галоўная юніёрская ліга ЗША), дзе ў 28 матчах чэмпіянату набраў 19 (5+14) пунктаў.
Протас-малодшы не вельмі актыўны ў сацыяльных сетках. У яго ва інстаграме ўсяго два паста. У першым тры фатаграфіі з матчаў за «Дэ-Мойн Бʼюканерс»:
Другі Ілля апублікаваў якраз 1 студзеня 2024 года. Тамака падборка розных здымкаў і подпіс: «23’ было весела»:
Карусель пачынаецца з фатаграфіі з расійскім форвардам «Вашынгтона» і заснавальнікам Putin Team Аляксандрам Авечкіным. Затым ідзе здымак з яшчэ адным расіянінам з «Кэпіталс» Яўгенам Кузняцовым. І толькі трэцім стаіць з братам Аляксеем.
На такую паслядоўнасць звярнуў увагу Протас-старэйшы. Тым больш, што сам жа Аляксей, хутчэй за ўсё, і пазнаёміў малодшага брата з расійскімі зоркамі НХЛ, з якімі ў яго выдатныя адносіны па-за пляцоўкай:
Сваю іранічную заўвагу беларускі нападаючы «Вашынгтона» выказаў у каментарыі:
З мужам пагадзілася жонка Аляксея Таццяна:
Яшчэ адным, хто не зразумеў ранжыра, беларус Ягор Сідараў, які ззяе ў буйной канадскай «юніёрцы». Аднак самі фатаграфіі прыйшліся яму даспадобы:
Протасу-малодшаму давялося тлумачыцца:
Амаль напэўна ў крыўдзе ніхто не застаўся.