Дырэктара фірмы асудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» за паклёп на трэнера па самба Рыбака

20 жніўня да года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – «хатняй хіміі» – прысудзілі 44-гадовага Арцёма Яршова, дырэктара адной з беларускіх фірмаў.

Суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 188 Крымінальнага кодэкса. Суд вырашыў, што ў размешчаных Яршовым улётках ён абгаварыў спартыўнага трэнера Юрыя Рыбака. На судзе не палічылі патрэбным абвясціць паказанні сведкі – лёгкаатлета Андрэя Краўчанкі, бо ён не прысутнічаў на пасяджэнні.

Справу разгледзеў суддзя Сяргей Крупец. Пацярпелы – маёр унутранай службы МУС, трэнер нацыянальнай каманды па самба Юрый Рыбак.

Сярод пісьмовых матэрыялаў справы – пратакол агляду месца здарэння і аўтамабіля, падчас якога канфіскаваныя паперы фармату А4 з выявай і наступным зместам:

«Уважаемые жильцы! В нашем доме проживает один из цепных псов режима, Рыбак Юрий Яковлевич. Бандит оказывает давление на спортсменов, осмелившихся говорить правду о насилии и беззаконии, воцарившихся в нашей стране».

Экспертыза прызнала, што ў аб’яве маецца негатыўная ацэнка асобы, якая выказана лексічным спалучэннем «один из цепных псов режима» і лексемы «бандит», якая мае ненарматыўную норму маўленчага выказвання. Таксама экспертыза не прадставіла магчымым высветліць, ці з’яўляецца азначаная асоба трэнерам, маёрам унутранай службы Рыбаком.

Таксама было сказана, што «Юрий Яковлевич Рыбак – дзюдоист... угрожает спортсменам и их семьям, вышибала из группы замминистра спорта Портного, которые запугивают спортсменов в духе 90-х: приезжают домой, закрывают в тренерской и ведут разговор по душам со спортсменами, которые отстаивают право на справедливость». Экспертыза пастанавіла, што ў выразе маецца негатыўная ацэнка Рыбака, выяўленая лексемай «вышибала», якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные