Все новости

Ганін пра маўчанне беларускіх спартоўцаў: «Калі ты не можаш выказаць чалавечнасць, каму ты патрэбен на міжнародных спаборніцтвах? Сядзі дома»

1 июля 2022, 11:17

Беларускі кікбаксёр Іван Ганін падзяліўся думкамі пра беларускіх спартоўцаў, якія маўчаць пра вайну ва Украіне, а таксама пра міжнародны бан беларусаў на спаборніцтвах.

Нагадаем, што па рэкамендацыі МАК шматлікія міжнародныя арганізацыі і федэрацыі адлучылі беларусскіх і расейскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў праз вайну ва Украіне, якую пачала 24 лютага Расія ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

– Што думаеце пра беларускіх спартоўцаў у Беларусі

– Што я бачу? Яны трэніруюцца, нейкія зборы праходзяць. Увесь беларускі спорт праводзіць міжнародныя спаборніцтвы з Расеяй. Што яны яшчэ могуць? Можа, нейкая Манголія прыедзе. Але ў асноўнай сваёй масе ты пад банам. Спасенне утапаючых справа саміх утапаючых? Вось ты і ляціш на дно. Такіх некалькі года – і што з табой стане? Гэта не толькі пра тайскі бокс. Без здаровай канкурэнцыі не ведаю, колькі з гэтага выходзіць. Калі ты не займаешся палітыкай, палітыка займаецца табой.

Калі ты не можаш выказаць чалавечнасць, каму ты там патрэбен на спаборніцтвах? Сядзі дома, – сказаў Ганін.