Все новости

Меліціна Станюта: «Жадаю вам не губляць веру! Веру ў цуды, веру ў дабрыню, у тое, што ўсё будзе добра»

1 января 2022, 12:28

Беларуская гімнастка і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Меліціна Станюта павіншавала беларусаў з Новым годам.

– Яшчэ веру, што навагодняя ноч – гэта чароўны час.

Таму як ў дзяцiнстве буду заплюшваць вочы i загадваць тое самае жаданне на 2022 год! I шчыра спадзявацца, што яно хутка здзейснiцца!

Жадаю вам не губляць веру! Веру ў цуды, веру ў дабрыню, у тое, што ўсё будзе добра.

З новым годам, – напісала Станюта.

Нагадаем, што Станюта з’яўляецца падпісантам ліста за сумленныя выбары.