Все новости

БФСС перадаў спеціялізаваны квадракоптар для 66-га разведвальнага батальёна ЗСУ

24 июня 2022, 16:23
1

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці перадаў спеціялізаваны квадракоптар для 66-га разведвальнага батальёна ЗСУ. 

«У гэтыя складаныя часы мы працягваем аказваць пасільную дапамогу ўкраінскаму народу і войску. Раней мы накіравалі больш за 10 000 USD на амуніцыю для тэрытарыяльнай абароны Кіева, а з дапамогай дабрачынных аўкцыёнаў, арганізаваных пры падтрымцы BSSF, удалося сабраць больш за 100 000 долараў для дапамогі ўкраінскаму народу.

Зараз мы перадалі 66-му батальёну ЗСУ квадракоптар коштам 110 000 грыўняў (3200 еўра).

Калі вы хочаце падтрымаць Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, зрабіць гэта можна па спасылцы.

А таксама прыняць удзел у серыі дабрачынных аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine», сродкі з якіх пойдуць на падтрымку Нацгвардыі, ЗСУ, тэрабароны і ўкраінскі бежанцаў», – паведамляе БФСС.