Все новости

Удрыс з нагоды 2-годдзя SOS BY: «Было расчараванне, што шмат маіх знаёмых з валейбола прамаўчалі»

2 сентября 2022, 16:14

Беларускі валейбаліст Артур Удрыс выказаўся з нагоды двугоддзя з дня заснавання Свабоднага аб’яднання спартсменаў.

«За гэтыя 2 гады я зразумеў, што з некаторымі людзьмі заклікі не працуюць. Тыя, у каго было маральнае запатрабаванне выступіць, гэта ўжо зрабілі. Яшчэ літаральна адзінкі з тых, хто ў 2020 годзе маўчаў, выказаліся супраць вайны, але такія сытуацыі былі даволі рэдкімі.

За 2 гады людзі ў SOS BY засталіся тыя ж, мой круг зносін тут не змяніўся. Самыя актыўныя працягваюць быць актыўнымі, нешта прыдумляюць, рэалізоўваюць. Раней мне здавалася, што нас будзе больш, у мяне было расчараванне, што шмат маіх знаёмых з валейбола прамаўчалі. Я не разлічваў на такую маладушнасць.

Я заўсёды захапляўся нашымі хлопцамі і дзяўчатамі з SOS BY, можна любую гісторыю ставіць у прыклад. Асабліва мяне зачапіла гісторыя Андрэя Краўчанкі, які яшчэ служыў у КДБ і яму заставалася не так шмат гадоў да пенсіі. Ён мог забяспечыць сабе нябедную будучыню, але для яго гэта аказалася не такім важным, як сумленне.

Я б нічога не хацеў сказаць беларускім спартсменам. У каго было жаданне выказацца, тыя ўжо тут, а астатнія будуць глухія да любых заклікаў. Яны могуць перакінуцца на наш бок, калі будзе відавочны крах рэжыму ці калі знойдуць асабістую выгаду, але для мяне гэта зусім не адно і тое ж з тым, што зрабілі спартсмены SOS BY», – сказаў Удрыс.