Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Рейтинг на сайте 5091  Место 239
    Трибуна Статус
    cthoolhoo
    cthoolhoo - редактирование статуса
    Пасьля гульні ну зусім усім не да сьмеху. Нават не з-за ліку, ці з-за таго, што Чэлсі мог яшчэ 5 накінуць. Сумна з-за іншага.... З-за таго, што ці тое БАТЭ ня здольны гуляць у сучасны футбол высокае інтэнсіўнасьці, ці гульцы атрымалі адмысловую каманду гэтага не рабіць...
    Гульня ў абароне ў першым тайме гэта ня жах, гэта 70я годы мінулага веку... У сучасным футболе часьцяком больш за тактыку важная інтэнсіўнасьць гульні... З сёньняшняе якасьцю гульцоў у АПЛ, ніхто ня дае саперніку вольна атрымліваць мяч у 30 мэтрах ад брамы і назіраць за тым, як яны яго перакотваюць... Павінен заўжды быць прэсінг і мінімальная адлегласьць паміж лініямі. Так, ёсьць шанцы, што абыграюць 1 у 1, але на гэта павінна быць падстрахоўка, плюс добрая фізычная падрыхтоўка, што дазволіць вяртацца і навязваць жорсткую барацьбу.
    Пасьля першых 10 хвілін гульцы Чэлсі больш ашалелі не ад 2:0, а ад таго, што беларусы да іх не набліжаюцца, іх не кранаюцца, і дазваляюць ім як на трэніроўцы-- рабіць усё што заўгодна.
    Цяпер калі гэта быў такі тактычны ход Багі, то ён быў мякка кажучы недарэчны, і як трэнэр ён лічба блізкая да 0. Нехта скажа, можа ён хацеў зэканоміць сілы, маўляў мы ўсё ведаем што нашы футболеры могуць не вытрымаць. Але калі каманда ня здольная бегаць і змагацца 90 хвілін у кастрычніку, то гэта віна не футбалістаў, а трэнэрскага штаба. Чамусьці пачаў узгадваць гэтыя вясеньнія мармытаньні , што маўляў Дулуб занадта фізычна напружвае каманду...І падаецца мне, што калі б не адбыўся ў БАТЭ путч адагрэтых, то вось магчыма тады мы маглі б разьлічваць на іншы рэзультат....
    #БАТЭ #Челси #Лига Европы #Алексей Бага
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+