Все новости

Удзельнік дзвюх Алімпіяд беларус Шурмей аб рашэнні абараняць Украіну: «У 2014 годзе нейкага трыгеру не хапіла, каб паехаў дапамагаць сваім сябрам, але ў 2022 годзе я ня мог заставацца ўбаку»

9 апреля 2022, 09:16

Былы вясляр зборнай Беларусі Павал Шурмей (прадстаўляў краіну на Алімпіядах у 2004 і 2008 годзе) распавёў пра тое, чаму ён вырашыў уступіць добраахвотнікам у беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага і ўстаць на абарону Украіны.

- Як у вас зьявілася жаданьне паехаць абараняць Украіну?

– Упершыню я трапіў ва Ўкраіну ў 1997 годзе, гэта 25 гадоў таму. З таго моманту мяне вельмі шмат што пачало зьвязваць з гэтай краінай. Мабыць, усе ведаюць, што мая жонка Алена Бурак родам зь Мікалаева, калісьці яна ўваходзіла ў зборную Ўкраіны па акадэмічным веславаньні, удзельніца Алімпіяд, чэмпіёнка сьвету. Ва Ўкраіне ў мяне шмат сяброў і сярод спартоўцаў, і сярод простых людзей. У 2014 годзе нейкага трыгеру не хапіла, каб паехаў дапамагаць сваім сябрам.

- Але балела і восем гадоў таму?

– Вядома! Але ў 2022 годзе я ня мог заставацца ўбаку, маўляў, хлопцы, вы ваюйце, а я дапамагу нечым іншым. Не. Я ні хвіліны не сумняваўся, калі 24 лютага ранкам пабачыў паведамленьні ад жонкі і сяброў, што пачалася вайна. На той момант я знаходзіўся ў ЗША, але ведаў, што прыеду сюды.

- У ЗША вы жылі ці гэта была нейкая службовая выправа?

– У апошнія гады я часта бываю ў Амэрыцы. Выступаю там на вэтэранскіх спаборніцтвах, там прыемна трэнавацца. Прыляцеў у Нью-Ёрк за два тыдні да пачатку вайны, апошнім часам праз пандэмію розныя спаборніцтвы адмяняліся, таму мелі вялікую надзею выступіць гэтым разам, – сказаў Шурмей.