Все новости

Аляксандр Апейкін: «Дашчынскi не зразумеў, што заняць месца несправядліва звольненага Казекі – гэта люты зашквар»

23 августа 2022, 09:48
5

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін раскрытыкаваў двухразовага прызера Алімпійскіх гульняў па фрыстайле Дзмітрыя Дашчынскага.

Нагадаем, што пасля таго, як Казека падтрымаў Аляксандру Раманоўскую, якая выступіла за сумленныя выбары і супраць гвалту, яго прыбралі з асноўнай каманды. Пасля адхілення Казекі зборную де-факта ўзначаліў старэйшы трэнер Міхаіл Курловіч, які 7 год дапамагаў Казеку. Дашчынскі пасля заканчэння кар’еры ўзначальваў юніорскую зборную, а ў траўні 2020 года стаў асістэнтам Казекі. 

«Даўно не чытаю «Зеркало».

Дзмітры Дашчынскі, насамрэч, антыгерой у гісторыі станаўлення беларускай нацыі (Апейкiн не паясняе, якое дачыненне Дашчынскi мае да пытання станаўлення нацыі – заўв. Tribuna.com). Але чытаеш артыкул (маецца на ўвазе інтэрв’ю Дашчынскага, якое ўзяў блог «Отражение» – заўв. Tribuna.com) – і здаецца, што быццам бы клёвы чэл. Клёвей, напэўна, толькі Баскаў, калі судзіць па матэрыялах выдання (напэўна, маецца на ўвазе «Зеркало» – заўв. Tribuna.com). І быццам бы нам намякаюць на нейкую свядомую пазіцыю Дашчынскага (напэўна, маецца на ўвазе інтэрв’ю Дашчынскага, якое ўзяў блог «Отражение» – заўв. Tribuna.com). Але ж гэта не так.

Дашчынскі з лёгкасцю заняў месца звольненага за грамадзянскую пазіцыю легендарнага трэнера зборнай па фрыстайле Мікалая Казекі (Казеку адхiлiлi ад працы галоўным трэнерам зборнай Беларусi пасля падтрымкi сумленных выбараў у 2020-м, але яго месца фактычна заняў яго дэ-юрэ памочнiк Міхаіл Курловіч, Дашчынскi жа стаў дэ-факта другiм трэнерам зборнай, пра абодвух Казека быў высокай думкi, пасля АГ-2022 цешыўся тым, што вучнi прадоўжылi яго справу – заўв. Tribuna.com). Не праявіў аніякай салідарнасці, не выказаўся ні словам у падтрымку Мікалая Іванавіча і сваіх рэпрэсаваных калег па фрыстайле – Аляксандры Раманоўскай, Вадзіма Крывашэева (Дашчынскi у вераснi 2020-га даваў сумеснае iнтэрв’ю з Казекам i Крывашэевым, у якiм назваў звольненага Крывашэева «выдатным дырэктарам» РЦАП па фрыстайле, а Раманоўскую – «сумленнем нацыi», пасля прысутнiчаў на прэс-канферэнцыi Казекi i Раманоўскай з нагоды рэпрэсiй, у кастрычнiку 2020-га сказаў, што не разумее прэтэнзiй да Казекi i што Раманоўскую у «ненармальнай сiтуацыi» падтрымлiвае ўся каманда – заўв. Tribuna.com).

Значэнне Казекі для беларускага фрыстайла проста неверагоднае, яго немагчыма ні з кім параўнаць. Але рэжым Лукашэнкі і ягоныя памагатыя выкінулі вялікага спецыяліста сусветнага ўзроўню са зборнай за пазіцыю супраць гвалту і дыктатуры. Дашчынскі нават не зразумеў, што заняць месца несправядліва звольненага настаўніка (месца Казекi фактычна заняў яго дэ-юрэ памочнiк Міхаіл Курловіч, Дашчынскi жа стаў дэ-факта другiм трэнерам зборнай – заўв. Tribuna.com) – гэта люты зашквар у вачах усёй спартыўнай супольнасці (якiм чынам Апейкiн апытаў усiх прадстаўнiкоў спартыўнай супольнасцi, не паясняецца – заўв. Tribuna.com).

Але чамусьці адпаведнае пытанне ад журналіста «Зеркала» не прагучала (напэўна, маецца на ўвазе інтэрв’ю Дашчынскага, якое ўзяў блог «Отражение» – заўв. Tribuna.com)», – напісаў Апейкін у сваім Facebook.

Показать еще 5