Реклама 18+
Хускварна

Хускварна

Показывать 
11 ноября 2021 19:22 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Віцэ-чэмпіёнства Гіртса і чэмпіёнства Херлінгса. У італьянскай Мантуе завяршыўся сезон чэмпіянату свету па мотакросе

Напружаны і драматычны сезон чэмпіянату свету па мотакросе скончыўся двума этапамі на трасе ў італьянскай Мантуе – Гран Пры Ламбардыі і ўласна Мантуі. Нечаканасцей і драмы традыцыйна хапала.

Рейтинг +18
29 октября 2021 15:45 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

П’етрамуратская ўтрапёнасць. Першыя два этапы сусветнага мотакросу на італьянскай трасе выйшлі на любату

Чаго толькі не было ў нядзелю і сераду на трасе П’етрамурата: і трыумфы фаварытаў, і іх правалы, і нечаканыя ўспышкі зорак другой велічыні. Інтрыгі прыбавілася нават у MX2, не кажучы ўжо пра MXGP.

Рейтинг +15
12 октября 2021 17:14 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Кантрасты Лакапэль-Марываля. Этап у Францыі адлюстраваў становішча ў абедзвюх катэгорыях чэмпіянату свету па мотакросе

Гонкі чэмпіянату свету па мотакросе ў французскім Лакапэль-Марывалі ў малодшай і старэйшай катэгорыях прайшлі па розных сцэнарыях, але ў адпаведнасці з трэндамі. Рэно замацаваў лідарства ў MX2, а ў MXGP на яго ў роўнай ступені прэтэндуюць тры гоншчыка з трох розных каманд.

Рейтинг +17
30 сентября 2021 16:32 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Цяжкія гонкі і салодкая перамога. Зборная Італіі стала чэмпіёнам Мотакросу Нацый

Падзенні, штрафы і ўсё роўна выніковая перамога італьянцаў на Мотакросе Нацый, ды яшчэ і на роднай зямлі – у Мантаве. Новымі чэмпіёнамі сталі Антоніа Кайролі, Маціа Гуаданьіні і Алесандра Лупіна.

Рейтинг +17
22 сентября 2021 19:13 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Наступ Віаля і Херлінгса. Гоншчыкі KTM дамінавалі на этапе чэмпіянату свету па мотакросе ў Рыола Сарда

Том Віаль і Джэфры Херлінгс у мінулы ўік-энд выйгралі абедзве гонкі сусветнага мотакросу ў сваіх катэгорыях на трасе Рыола Сарда на выспе Сардынія. Пры гэтым Херлінгс яшчэ і перахапіў у Ціма Гайсэра лідарства ў чэмпіянаце ў старэйшай катэгорыі MXGP. А што Гайсэр і іншыя ўдзельнікі?

Рейтинг +13
10 сентября 2021 21:58 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Рэно адрываецца, Гайсэра даганяюць. Этапы MXGP ў Турцыі па-рознаму склаліся для лідараў дзвюх катэгорый чэмпіянату

Чэмпіянат свету па мотакросе два этапы запар правёў у турэцкім Аф’ёнкарахісары, прычым з розніцай усяго ў пару дзён. Іх галоўнымі бенефіцыярамі сталі Максім Рэно і Джэфры Херлінгс.

Рейтинг +18
4 августа 2021 17:38 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Натхняльны Ломель. Бельгійскі этап MXGP вучыць нас ніколі не здавацца

Мотакросавы Гран Пры Фландрыі ў бельгійскім Ломелі варта паглядзець нават тым, хто далёкі ад гонак увогуле. Натхненне і вера ў свае сілы будуць гарантаваныя. Асабліва яго забяспечаць Рамэн Фэвр і Джэфры Херлінгс.

Рейтинг +6
29 июля 2021 16:20 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Дзень KTM. Гоншчыкі аўстрыйскай каманды бліснулі на этапе MXGP у чэшскім Локеце

Прадстаўнікі завадскога калектыву KTM на этапе чэмпіянату свету па мотакросе ў Чэхіі атрымалі перамогу ў адной гонцы катэгорыі MX2 і ў абедзвюх у MXGP. Аднак і іх канкурэнты таксама выступілі зусім нядрэнна.

Рейтинг +0
22 июля 2021 19:42 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя

Кладзіся! На этапе ў нідэрладнскім Осе гэтую каманду выконвалі многія ўдзельнікі чэмпіянату MX GP

Хто толькі не падаў на чацвёртым этапе чэмпіянату свету па мотакросе ў Нідэрландах! Затое прэтэндэнтаў на чэмпіёнскі тытул цяпер багата ў абедзвюх катэгорыях.

Рейтинг +12
Реклама 18+
Реклама 18+