Сапраўдны травеньскі футбол. Прагноз на 8ы тур!
Чакаем якаснага футболу.
Усім прывітанне!
Вось прагноз пераможцы мінулага сезону на 8ы тур нашага любімага чэмпіянату. :)
Мінск - Віцебск - нічыя 1:1!
Дынама Брэст - Дынама Мінск - нічыя 1:1!
Нафтан прайграе Гарадзеі - 1:2!
БАТЭ пераможа Слуцк - 2:0!
Днепр пераможа Гомель 2:1!
Тарпеда БелАЗ пераможа Нёман - 2:1!
Шахцёр выйграе Іслач - 1:0!
Крумкачы выйграюць Славію 1:0!
Коофы на Марафоне на мае прагнозы на момант публікацыі: Нічыя Віцебска і Мінска - 2,99. Нічыя Дынама Мінск - Дынама Мінск - 3,25. Гарадзея - 1.68. БАТЭ - 1.53! Днепр - 2.33! Тарпеда БелАЗ - 1.95! Крумкачы - 2.06! Шахцёр - 1.45!
Нагадаю, пасля шасці тураў у мяне баланс з канторай - мінус 89,65 бел руб.
Я паставіў па 10 кап. - агулам 24.70 руб. Гэта Галіяф, спадарства! Магчымы выйгрыш - 844,96 руб. Магчымы пройгрыш - 24.70.
Ведайце, калі я спрагназую 8/8 - гэта будзе не фарт, а разлік. Так, паважаныя, я ведаю, што гэта будзе і я чакаю гэтага!
Поспехаў Вам у Вашых прагнозах!
З павагай, Колас. ;)