Прагноз на 9ы тур!
Калі буду прагназаваць так далей, то жонка выганіць з хаты :)
Усім прывітанне!
Вось прагноз пераможцы мінулага сезону на 9ы тур нашага любімага чэмпіянату. :)
Днепр пераможа Мінск - 2:1!
Гомель пераможа Нафтан 1:0!
Дынама Брэст - Віцебск - нічыя - 1:1!
БАТЭ пераможа Дынама Мінск - 1:0!
Нёман пераможа Крумкачэй 2:0!
Іслач пераможа Славію - 2:1!
Шахцёр выйграе Слуцк - 1:0!
Тарпеда БелАЗ пераможа Гарадзею 1:0!
Коофы на Марафоне на мае прагнозы на момант публікацыі: Гомель - 1.26. Нічыя Дынама Брэст - Віцебск - 3,64. Нёман - 1.69. БАТЭ - 1.65! Днепр - 2.70! Іслач - 3,92! Тарпеда БелАЗ - 1,92! Шахцёр - 1.56!
Нагадаю, пасля васьмі тураў у мяне баланс з канторай - мінус 114,35 бел руб.
Я паставіў па 10 кап. - агулам 24.70 руб. Гэта Галіяф, спадарства! Магчымы выйгрыш - 1015.28 руб. Магчымы пройгрыш - 24.70.
Ведайце, калі я спрагназую 8/8 - гэта будзе не фарт, а разлік. Так, паважаныя, я ведаю, што гэта будзе і я чакаю гэтага!
Поспехаў Вам у Вашых прагнозах!
З павагай, Колас. ;)