Больш за 600 шахматыстаў прымуць удзел у двух буйных турнірах у Мінску
Больш за 600 шахматыстаў прымуць удзел у двух буйных турнірах, якія пройдуць у канцы мая і пачатку чэрвеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Мінскі Палац спорту з 29 мая па 11 чэрвеня прыме адкрыты чэмпіянат Еўропы, а з 1 па 5 чэрвеня паралельна з дарослым турнірам там жа пройдзе першы чэмпіянат свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8, 10 і 12 гадоў.
Больш за 600 шахматыстаў прымуць удзел у двух буйных турнірах, якія пройдуць у канцы мая і пачатку чэрвеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Мінскі Палац спорту з 29 мая па 11 чэрвеня прыме адкрыты чэмпіянат Еўропы, а з 1 па 5 чэрвеня паралельна з дарослым турнірам там жа пройдзе першы чэмпіянат свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 8, 10 і 12 гадоў.
Спаборніцтвы пройдуць пад эгідай Еўрапейскага шахматнага саюза (ECU) і Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE).
Чэмпіянат Еўропы будзе праведзены па швейцарскай сістэме ў 11 тураў у адпаведнасці з правіламі шахмат FIDE і турнірнымі правіламі ECU. Кантынентальны форум у Мінску будзе з'яўляцца адборачным да Кубка свету, куды будуць адабраны 22 лепшыя ігракі.
Арганізатарамі чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету па хуткіх шахматах і бліцы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя шахмат і Школа шахмат FIDE ў Беларусі.
Беларуская сталіца прымала чэмпіянат Еўропы па хуткіх шахматах і бліцы ў снежні 2015 года. У Мінск прыехалі ігракі з 31 краіны. Сярод іх многія вядучыя шахматысты, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынгу, удзельнікі і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкаў свету.