Tribuna/Футбол/Блоги/Будзьма беларусамі!/Гарадзенскі тайбаксёр Варац расправіўся з моцным тайскім прафесіяналам (ВІДЭА)

Гарадзенскі тайбаксёр Варац расправіўся з моцным тайскім прафесіяналам (ВІДЭА)

На прэстыжным турніры азіяцкага прамоўшану Topking беларус выбіў з барацьбы аднаго з фаварытаў.

Автор — Budzma Razam
24 сентября 2015, 13:47

На прэстыжным турніры азіяцкага прамоўшану Topking беларус выбіў з барацьбы аднаго з фаварытаў.

Чвэрцьфінальны двубой паміж нашым Дзмітрыем Варцам і тайцам Дэжрытам Поптэрататам днямі прайшоў у Лаосе. Адзначым, што ў свеце прафесійнага муай-тай прамоўшан Topking сёння лічыцца адным з самых прэстыжных.

Беларус упершыню баксіраваў у вазе 70 кг. А яго магутны сапернік быў фаварытам усяго турніру. Таму букмекеры, зразумела, аддавалі перавагу тайскаму прафесіяналу.

Дэжрыт з першага раўнду кінуўся знішчаць Варца, але зламаць беларуса не змог. У другой палове двубоя ужо наш баец пачаў перабіваць тайца. У трэцім раўндзе, было падобна да таго, Варац быў блізкі да накаўту і для многіх сенсацыйна перамог адзінагалосным судзейскім рашэннем.

У наступным раўндзе беларус можа сустрэцца з расіянінам азербайджанскага паходжання Хаялам Джаніевым, які нядаўна пабіў самога Буакава Бэнчамэка.Нагадаем, што Дзмітрый Варац з’яўляецца ўзыходзячай зоркай сусветнага муай-тай. Яго трэнер Юрась Булат — у мінулым чэмпіён свету — каментуе перамогі сваіх вучняў па-беларуску.

budzma.by

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты