Tribuna/Футбол/Блоги/Ікра/Grassroots. На якіх стадыёнах гуляюць расійскія аматарскія каманды. Part 1

Grassroots. На якіх стадыёнах гуляюць расійскія аматарскія каманды. Part 1

Фатограф Сяргей Новікаў у сваіх праекце Grassroots паказаў стадыёны, на якіх гуляюць расійскія аматарскія каманды. Пад катам шмат рускага духу, будзьце асцярожнымі!

Блог — Ікра
Автор — khvnsk
10 февраля 2015, 15:59
28
Grassroots. На якіх стадыёнах гуляюць расійскія аматарскія каманды. Part 1

Выпадкова ў сусветным павуцінне натыкнуўся на фотаздымкі Сяргея Новікава. Адразу пачаў гугліць, адкуль растуць ногі. Аказалася, што расійскаму аматарскаму футболу фатограф прысвяціў цэлы праект пад назвай Grassroots.

У краіне, якой праз 3 з паловай гады прымаць мундыяль і ў 11 гарадах якой хутка павінны з’явіцца новыя футбольныя стадыёны, сотні непрафесійных каманд працягваюць прымаць удзел у першынствах краёў, абласцей і рэспублік. Гэтыя матчы не цікавыя журналістам, аб іх не пішуць у інтэрнэце. Нельга казаць, што ў такім футболе няма запалу і што ён кардынальна адрозніваецца ад таго, што мы прывыклі глядзець па тэлебачанні, але яму дакладна бракуе ўвагі!

Фотапраект Grassroots імкнецца прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем аматарскага футболу ў Расіі, паказаць разнастайнасць расійскага футбольнага ландшафту, унікальнасць размяшчэння футбольных арэн і іх месца ў архітэктуры гарадоў.

Сяргею Новікаву ў фотаздымках атрымалася перадаць той самы «рускі» дух. Запрашаю пазнаёміцца з першай часткай фотапраекта.

Куўшынава. Цвярская вобласць. 2012

Кіраўск. Мурманская вобласць. 2014

Хялюля. Карэлія. 2013

Тоцьма. Валагодская вобласць. 2014

Палярны. Мурманская вобласць. 2013

Валдай. Наўгародская вобласць. 2013

Туапсэ. Краснадарскі край. 2014

Снежнагорск. Мурманская вобласць. 2012

Вялікі Ўсцюг. Валагодская вобласць. 2014

Белаомут. Маскоўская вобласць. 2013

Курганінск. Краснадарскі край. 2014

Барадзінскі. Тульская вобласць. 2014

Каўдор. Мурманская вобласць. 2013

Паўднёва-Камскі. Пермскі край. 2014

Цывільск. Чувашская рэспубліка. 2014

Чусавой. Пермскі край. 2014

Таржок. Цвярская вобласць. 2012

Троіцк. Масква. 2012

Істра. Маскоўская вобласць. 2013

Федзіна. Маскоўская вобласць. 2013

Пража. Карэлія. 2013

Балагое. Цвярская вобласць. 2013

Запалярны. Мурманская вобласць. 2012

Масква. 2013

Лазараўскае. Краснадарскі край. 2014

Манчагорск. Мурманская вобласць. 2012

Аленегорск. Мурманская вобласць. 2012

Губкін. Белгародская вобласць. 2013

Праз некалькі дзён раскажу вам пра другую частку праекта, якая прысвечана аматарскім камандам. To be continued...

Лучшее в блогах
Больше интересных постов