Tribuna/Футбол/Блоги/Железный дровосек/Багушэвіч у варотах і Булак-Балаховіч у атацы. Сімвалічная зборная БНР, якой ніколі не было

Багушэвіч у варотах і Булак-Балаховіч у атацы. Сімвалічная зборная БНР, якой ніколі не было

Цікавы погляд на гісторыю.

25 марта 2018, 19:56
79
Багушэвіч у варотах і Булак-Балаховіч у атацы. Сімвалічная зборная БНР, якой ніколі не было

Цікавы погляд на гісторыю.

25 сакавіка спаўняецца 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады наша краіна так і не здолела надоўга стаць цалкам вольнай. Неўзабаве яна стала часткай вялікага Савецкага Саюза. Але гэта была першая спроба арганізацыі сваёй незалежнай дзяржавы, гадавіну абвяшчэння якой штогод адзначаюць у так званы Дзень Волі. 

Напярэдадні неафіцыйнага свята чытач газеты «Наша Ніва» Мікалай Ратабыльскі падрыхтаваў для выдання шэраг святочных карцінак. І нават стварыў сімвалічную зборную БНР з палітычных і культурных дзеячаў, які напачатку мінулага стагоддзя прасоўвалі ў масы нацыянальную ідэю. 

Па нашай прапанове Мікалай растлумачыў, чаму капітанам і брамнікам каманды мусіць быць вусач Францішак Багушэвіч і чаму ў атацы гуляе Станіслаў Булак-Балаховіч.

Брамнік і капітан. З Багушэвіча пачынаўся нацыянальны рух. Ён у ім фактычна №1. Калі б у свой час ён не напісаў прадмову да «Дудкі беларускай», дык невядома, хто і калі б распачаў адраджэнне Беларусі. Ён, як брамнік альбо сапёр, не меў права на памылку. Калі б такі прадвеснік з’явіўся б на 10-20 гадоў пазней, плынь паслядоўнікаў не паспела б сфармавацца да “дня адчыненых дзвярэй”, які адбыўся ў Расійскай імперыі ў 1917-18 гадах.

Калі б беларусы не скарысталіся гістарычным падарункам у той момант, наш этнас растварыўся б у польскім і рускім народах. Багушэвіч – бацька ўсяго беларускага нацыянальнага руху, таму менавіта ён капітан.

***

Доўнар-Запольскі і Іван Луцкевіч – выдатныя абаронцы беларускай ідэі. Іх дзейнасць была скіравана на ахову і захаванне беларускай спадчыны, гісторыі і культуры. Яны добра ўмеюць «гуляць» галавой. Першы – выдатны гісторык, які даказаў, што беларусы – асобная нацыя, другі – краязнаўца, стваральнік унікальнага музея. Луцкевіч таксама сабраў доказы ўнікальнасці беларусаў як народа.

Яны не займаліся непасрэдна грамадска-палітычнай дзейнасцю, але стварылі моцную навуковую базу, тэарэтычны падмурак для барацьбы беларусаў за свае нацыянальныя правы. Дарэчы, менавіта Доўнар-Запольскі абгрунтаваў права беларусаў на Палессе, якое многімі лічылася ўкраінскай зямлёй, а Іван Луцкевіч адказваў за фінансавы рухавік голаса нацыянальнага жыцця – газеты «Наша Ніва»

***

Станкевіч і Лёсік – флангавыя абаронцы. Іх жыццё таксама ў вялікай ступені было прысвечана абароне правоў беларусаў, мовы, культуры.

Станкевіч як святар і багаслоў рабіў гэта праз набажэнствы, казанні і кнігі, а Лёсік, сваяк Якуба Коласа, як мовазнаўца і акадэмік – праз навуковыя і мастацкія працы. Пры гэтым абодва прымалі самы актыўны ўдзел у палітычным жыцці Беларусі. Так бы мовіць, удзельнічалі ў атацы.

Апорны паўабаронца. Наогул Скірмунт – гэта стрыжнёвая постаць беларускага руху і нашай каманды. Праз Скірмунта будавалася ўся сістэма нацыянальнага руху. Ён – галоўны каардынатар, арганізатар гульні ў цэнтры поля, выканаўца чарнавой працы, які адказвае за вырашэнне процьмы дробных паўсядзённых, арганізацыйных, фінансавых і тактычных задач. Пры гэтым, як і належыць апорніку, ён застаецца у ценю сваіх больш яскравых паплечнікаў. Валодае моцным ударам.

***

Краўцоў і Тарашкевіч – флангавыя паўабаронцы, вінгеры. Працягваюць працу Станкевіча і Лёсіка – займаюцца пытаннямі беларускай мовы і літаратуры.

Пры гэтым іх дзейнасць носіць атакуючы характар. Тарашкевіч стварыў «Граматыку», якая яшчэ з польскіх часоў з’яўляецца не толькі падручнікам, але і грамадска-палітычнай з’явай, хаця і не прынята на дзяржаўным узроўні. Тарашкевіч быў актыўным палітыкам, дэпутатам і партыйцам. Краўцоў як паэт і грамадскі дзеяч таксама схільны да атакі. Ён – аўтар слоў да гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які і сёння з’яўляецца творам палітычнай барацьбы.

***

Цэнтральныя паўабаронцы. Тут усё проста. Гэта галоўныя палітычныя лідары БНР. Яны стаялі начале ўсяго руху, таму іх роля – наступаць і кіраваць атакай. Ластоўскі ўвайшоў у грамадскі рух больш як палітык, таму ён дзейнічае бліжэй да лініі атакі. Недзе паміж атакай і паўабаронай.

Антон Луцкевіч у большай ступені займаўся кіраўніцтвам і арганізацыяй, таму ягоная роля на полі – плэймэйкер. Дарэчы, калі на полі адсутнічае Багушэвіч, капітанская павязка пераходзіць да Луцкевіча.

Каму гуляць у атацы, як не ваяру, ваеначальніку? Форвард мусіць быць па-сапраўднаму злым, прагным да галоў і перамог. Булак-Балаховіч заўжды дзейнічаў у атаку. Яго жыццё нагадвае біяграфію авантурніка. Служыў у польскім войску, крыху на баку чырвонаармейцаў, «белых», а ў 1920-м падчас руска-польскай вайны ягоныя войскі ўзялі Пінск.

Фота: nn.by

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты