Tribuna/Единоборства/Блоги/Факт_Спорт/Віталь Гуркоў сенсацыйна прайграў накаўтам Джонатану Алівейра. Прыход у кікбоксінг у беларуса не атрымаўся

Віталь Гуркоў сенсацыйна прайграў накаўтам Джонатану Алівейра. Прыход у кікбоксінг у беларуса не атрымаўся

Наш хлопец ад самага пачатку моцна рызыкаваў.

Блог — Факт_Спорт
Автор — Jauhien Valoshyn
6 августа 2018, 08:31
7
Віталь Гуркоў сенсацыйна прайграў накаўтам Джонатану Алівейра. Прыход у кікбоксінг у беларуса не атрымаўся

Наш хлопец ад самага пачатку моцна рызыкаваў.

Увечары 5-га жніўня ў Пскове на парэстыжным прафесійным шоу па кікбоксінгу ACB KB-17 выступілі тры беларускія байцы. Малады Павел Правашынскі па пунктах прайграў знакамітаму расіяніну Аляксандру Сцецурэнку.

Зорка з Беларусі Дзмітрый Варац (чэмпіён свету і Еўропы па муай-тай) пабіў небяспечнага нідэрландца Дам’яна Ёхансана, вучня легендарнага чэмпіёна К-1 Рэмі Баньяскі. Двубой праходзіў у вагавой катэгорыі 67 кг. Беларус атрымаў непрыемныя гематомы і рассячэнні, але гэта не папсавала яго тактычны план. У правілах кікбоксінга базавы тайбаксёр Варац адчувае сябе суперкамфортна і з’яўляецца адным з першых нумароў на планеце.    

Віталь Гуркоў выйшаў у рынг супраць вядомага бразільца Джонатана Алівейра. Наш хлопец ад самага пачатку моцна рызыкаваў, пагадзіўшыся на двубой з такім апанентам. Па-першае, Гуркоў не быў падрыхтаваны на 100%, бо  не далячыў цяжкую траўму.

Па-другое, бой праходзіў у вагавой катэгорыі 77 кг, дзе Віталь выглядаў значна лягчэйшым за апанента. Гуркоў не дабраў 1 кг, бразілец скідваў каля 6-8 кг.

Па-трэцяе, правілы кікбоксінга, на думку некаторых экспертаў, не падыходзяць Гуркову, які папросту не можа выкарыстоўваць свае моцныя бакі, напрыклад, клінч. Вобразна кажучы, Гуркоў у кікбоксінгу – гэта брамнік, які вырашыў згуляць матч на пазіцыі паўабаронцы. Сам Віталь пра гэта кажа, што яму “цікава біцца, і не важна якія правілы”.

Першы раўнд беларус забраў, а ў другім – па незразумелых прычынах страціў канцэнтрацыю і пайшоў у нехарактэрны для сябе размен. Бразілец зачапіў яго плюхай па патыліцы. Рэферы спыніў бой.  

Прыкра, але такое яно спартовае жыццё.  Зрэшты, у кар’еры Гуркова ужо былі сакрушальныя пройгрышы, пасля якіх ён вяртаўся і падымаўся на вяршыню Алімпа. Сам баец пра такія моманты кажа, што самае важнае – “упартасць і ўменне падняцца пасля падзенняў”.