Tribuna/Футбол/Блоги/ФК Белшына/Вось і ўсё

Вось і ўсё

Скончыўся чарговы сезон ЧБ па футболе .

Блог — ФК Белшына
Автор — Gobbllin
30 ноября 2014, 17:05
1

  У першую чаргу хочацца выказаць падзяку заўзятарам ФК "Белшына", за тую падтрымку, што яны аказвалі камандзе на працягу ўсяго года, не гледзячы на вынікі каманды, не гледзячы на адлегласці, якія ім даводзілася пераадольваць, што б убачыць гульню каханай каманды і падтрымаць гульцоў . Дзякуй за тое, што не гледзячы на ўсе цяжкасці вы былі побач з камандай.

 

   Таксама хацелася б выказаць падзяку гульцам ФК "Белшына", за імкненне паказаць вынік і хай не ўсё ў гэтым сезоне атрымалася, так як хацелася б, дзе не пашанцавала, дзе паўплывалі знешнія фактары, але за імкненне перамагчы, за жаданне адстаяць гонар клуба, вялікі дзякуй усім нашым гульцам, пачыная ад галкіпера Дзмітрыя Гушчанка сканчывая нападнікам Дзмітрыем Хлебасолавым.Фармат блога не дазваляе пералічыць усіх пайменна, таму абмяжуемся агульнай падзякай.

   Дзякуй усім клубам вышэйшай лігі за суперніцтва, за тую канкурэнцыю, якую яны стварылі нашаму клубу. За мноства цікавых і прынцыповых матчаў. За нечаканыя канцоўкі матчаў і за ўсё тое, чым футбол палюбіўся заўзятарам.

   Дзякуй усім чытачам блога, за ацэнкі, крытыку, за тое, што нягледзячы на нерэгулярнасць навінаў, працягвалі цікавіцца блогам. Будзем старацца радаваць вас навінамі ў міжсезонне. А пакуль усім датычным і не вельмі, дзякуй за сезон. І хочацца скончыць словамі Ігара Коленькова: любіце футбол, глядзіце футбол, гуляйце ў футбол і будзьце здаровыя.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Вось і ўсё
30 ноября 2014, 17:05
1
Першы запіс
14 августа 2014, 23:32
3
Все посты