Tribuna/Футбол/Блоги/ФК Курыцічы/Курыцічы - пераможцы турніру!

Курыцічы - пераможцы турніру!

У мінулую суботу ў аграгарадку Бабунічы адбыўся ІІ раённы турнір па міні-футболе сярод маладзёжных аматарскіх каманд, прысвечаны памяці Сяргея Баярчука і Аляксандра Шарухі.

Блог — ФК Курыцічы
Автор — Илья Шелег
26 июля 2015, 00:52

Урачыстае адкрыццё турніру адбылося на спартыўнай пляцоўцы Бабуніцкай СШ з хвіліны маўчання. Затым удзельнікі васьмі каманд з населеных пунктаў раёна жараб’ёўкай былі падзелены на дзве падгрупы, гульні ў якіх праходзілі ў два таймы па 10 хвілін. Склад каманд вызначаўся шасцю палявымі ігракамі і варатаром.

Пасля папярэдніх гульняў дзве лепшыя каманды ў падгрупах утваралі два паўфіналы. Пераможцы ў гэтых гульнях аспрэчвалі Кубак, а каманды, заняўшыя другія месцы, змагаліся за “бронзу”.Жарэбій звёў у першай падгрупе петрыкаўскую каманду “Дынама-юніт” і каманды, прадстаўляўшыя Брынёў, Мышанку і Курыцічы. Другую падгрупу склалі бабуніцкая “Спарта”, каманды Міхедавічаў, Чалюшчавічаў і КСУП “Запаветы Ільіча”.

Усе 12 гульняў папярэдняга этапа праходзілі даволі цікава. У першай падгрупе лідарства ўзяла дружная каманда з Курыцічаў, якая ў паўфінале пераадолела сапернікаў з Чалюшчавічаў (1:0). З такім жа лікам пераможца другой падгрупы – каманда КСУП “Запаветы Ільіча” – здолела ў паўфінале пераламаць супраціўленне брынёўскай каманды.

За трэцяе прызавое месца футбалісты Брынёва з тым жа мінімальным лікам 1:0 перамаглі чалюшчавіцкую каманду. А ў фінальным паядынку курыціцкія футбалісты не пакінулі ніякіх шансаў гаспарадам турніру – камандзе КСУП “Запаветы Ільіча”, забіўшы ў вароты тры безадказныя мячы.

На падвядзенні вынікаў камандзе-пераможцы быў уручаны Кубак і Дыплом 1-й ступені, прызёры атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў. Акрамя таго, усе прызёры былі ўзнагароджаны своеасаблівым падарункам ад мясцовай гаспадаркі – па мяху зерня сёлетняга ўраджаю.Пяцём лепшым ігракам турніру былі ўручаны прызы.

Болей фота па спасылцы - http://vk.com/album-57009241_218720556

Крыніца - Газета Петрыкаўскія Навіны

Лучшее в блогах
Больше интересных постов