Tribuna/Футбол/Блоги/Футбол паўсюль/Вэст Хэм спыняе безпроігрышную серыю Ліверпуля

Вэст Хэм спыняе безпроігрышную серыю Ліверпуля

Прыхільнікі «Вест Хэма» на трыбунах шалеюць. Гульцам і Дэвіду Мойесу гэта таксама падабаецца. Мэнэджэр і Дэклан Райс імчацца да краю поля, каб апладзіраваць сваім верным прыхільнікам.

Автор — Paulo
7 ноября 2021, 22:38

Прыхільнікі «Вест Хэма» на трыбунах шалеюць. Гульцам і Дэвіду Мойесу гэта таксама падабаецца. Мэнэджэр і Дэклан Райс імчацца да краю поля, каб апладзіраваць сваім верным прыхільнікам.

Ніколі не стамлюся казаць, што заўзятары, менавіта яны, робяць футбол такім паспяховым, такім прываблівым. Тое, што сёння адбывалася на "Алімпійскім" у Лондане, гэта фантастыка, гэта проста дахазрывальная падтрымка. Ваў! Бліскучая гульня, што за двубой, якія эмоцыі, шчыра, менавіта чагосьці такога і чакаў ад "Малатабойцаў" ды "Мерсісайдцаў".

Ліверпуль не вельмі ўдала правёў старт гульні, так, гол спрэчны, але ён залічаны. Вэст Хэм сядае ў абарону і разлічвае на контр-атакі. Пэўны час у іх добра атрымліваецца стрымліваць падыходы гасцявой каманды, але час ад часу, усе адзінаццаць гульцоў "хамерс" апынаюцца ў сваёй штрафной пляцоўцы. Але такая тактыка вельмі рызыкоўная, калі ты забіў у самым пачатку сустрэчы.

І вось на 41' хвіліне раскошным ударам са штрафнога Трэнт Александр-Арнольд выраўнівае лік на табло. Проста бліскучы ўдар, найвышэйшы ўзровень. Варта адзначыць, як яны адкацілі мяч правей ад сценкі, каб без перашкод абвесці яе ўдарам. Цалкам заслужаны гол Ліверпуля, яны даціснулі суперніка.

Другі тайм ізноў пачаўся з удалага вуглавога ад Вэст Хэма. Яны на 49' хвіліне зарабілі свой другі вуглавы, першым у сустрэчы, яны забілі. І былі вельмі блізка, каб забіць і з другога вуглавога. Мяч аблізаў папярэчыну ды пайшоў вышэй. Трывожны знак для прыхільнікаў Ліверпуля.

Але ўжо ў наступнай атацы Вэст Хэм мог прапусціць. Шыкоўны доўгі пас ад Трэнт Александра-Арнольда на Робертсана, той ў адзін дотык скідае ў цэнтр штрафной, дзе першым на мячы апынуўся Манэ, які моцна стрэліў з лёту, але Фаб'янскі ўдала выбраў пазыцыю і выратаваў сваю каманду.

Пасля, гульня крыху супакайваецца, госьці ціснуць, гаспадары адбіваюцца ды джаляць контр-выпадамі. Ліверпуль насядае, яны імкнуцца забіць другі мяч, усе гульцы на палове Вэст Хэма. Гэта рызыкоўная гульня прывяла да таго, што на 66' хвіліне "хамерс" перахапілі мяч у цэнтры поля і правялі маланкавую атаку, якая завершылася голам Фарналеса. Тактыка Вэст Хэма спрацавала, яны папераду.

Варта адзначыць, што брамнік Ліверпуля, Алісан Бэккер, не выратаваў у другім прапушчаным голе. Не самы ўдалы ўдар ад гульца Вэст Хэма, але і не самая ўдалая гульня ад Бэккера.

75' хвіліна, яшчэ адзін розыгрыш вуглавога прыводзіць да голу. Ізноў прапускае Бэккер, не разлічыўшы траекторыю мяча, з-за гэтага апынуўшыся ў паў-пазіцыі, тое, чаго і чакаў Курт Зума на далёкай стойцы і з блізкай адлегласці прабіў над брамнікам небаракам. 3-1 на карысць Вэст Хэма. Шмат хто абвінаваціў Бэккера ва ўсіх прапушчаных галах і ў гэтым ёсць пэўны сэнс, не самы лепшы вечар для бразільскага галкіпера.

На трыбунах нясецца шал, у людзей сапраўднае свята, гэта незабываймы вечар. Але застаецца гуляць каля 20' хвілін. І ўсе цудоўна разумеюць, што простымі яны не будуць.

Клопп ператварае свой склад у звыш-атакуючы, на полі з'яўляюцца Алькантара, Міна-Міна, Арыгі. Гэта ўсё гульцы нацэленыя на чужую браму і ў іх адна задача, ратаваць становішча.

І на 82' хвіліне Дзівок Арыгі адгульвае адзін мяч, бліскучым ударам з развароту адправіўшы мяч у далёкі кут варот Фаб'янскі. Які гол ад Бельгійца, які кантроль мяча, упрыгожванне сустрэчы. Але для Ліверпуля гэтага мала.

Нярвовыя хвіліны для Моеса, ён робіць замены ўмацоўваючы сваю абарону. Ліверпуль насядае, але па-сапраўднаму небяспечных момантаў не стварае.

І вось яна развязка, драматычнага супрацьстаяння. 92' хвіліна, штрафны ў выкананні Трэнт Александр-Арнольда, які знаходзіць на далёкай стойцы Манэ, той цалкам адзін б'е па мячы ў скачу, але хібіць. Гэта быў момант на гол, але пашанцавала адным і наадварот, удача адвярнулася ад іншых.

Пасля гэтага, быў яшчэ адзін момант у Дзівока Арыгі, але ўдар атрымаўся не даволі моцны і Фаб'янскі спакойна забраў мяч у свае рукі. Лунае фінальны свісток, Вэст Хэм перамагае прамога канкурэнта, абыходзіць яго ў турнірнай табліцы. Моес упершыню перагуляў Клоппа, яго каманда ў першай чацвёрцы, яны паказваюць добры футбол, як у атацы, так і ў абароне. Яны перарываюць даўжэзную серыю Ліверпуля без паразаў, якая цягнулася 25 сустрэч. Што за вечар для заўзятараў Вэст Хэма, яны заслугоўваюць асабістай падзякі за тыя эмоцыі, за тое шоў, што яны стварылі на стадыёне.

Гэта была роўная сустрэча, у якой адным пашанцавала крыху болей, чым іньшым. Гэта была сустрэча выніковых памылак Алісана Бэккера, якія вельмі шмат каштавалі яго камандзе. Гэта была сустрэча бліскучай каманднай гульні ад Вэст Хэма, выканання тактычнага плана і адданасці на полі. Вэст Хэм заслужыў перамогі, Ліверпуль быў недастаткова добрым, каб разлічваць на перамогу.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты