Футбол паўсюль
Блог

Магчымыя супернікі Салігорскага Шахцёра ў ЛЧ

Сёння сталі вядомыя ўсе магчымыя супернікі Салігорскага Шахцёра ў кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў сезону 2022/23.

Шахцёр увайшла ў пералік не сеяных каманд, такім чынам, яны ў перспектыве, пасля лёсавання 14 чэрвеня ў Ньёне могуць сустрэцца з адной з наступных каманд: Карабах(Азербайджан), Мальмё(Швецыя), Лудагорац(Балгарыя), Шырыф(Малдова), Клуж(Румынія), Будзё/Глімт(Нарвегія), Феранцвараш(Венгрыя), Марыбор(Славенія), Слован(Славакія), ХІК(Фінляндыя), ТНС(Ўэльс), Дзюдзеланж(Люксембург), Жальгірыс(Літва), Лінкольн Рэд Імплс(Гібраалтар), Шэмрак Роверс(Ірландыя).

Зірнем крыху падрабязней на магчымых супернікаў Шахцёра.

Карабах, каманда з самым высокім каэфіцыентам еўракубкавага рэйтынгу, з усіх магчымых супернікаў, яны датэрмінова сталі чэмпіёнамі сваёй краіны, з вялікім адрывам па ўсіх паказчыках. Зірнем на турнірную табліцу, пасля 28 гульняў у Карабаха 69 пунктаў, што на 19 болей, чым у другога Нефтчы. Каманда мае розніцу мячоў +59, яны накалацілі ўжо 74 мячы ў вароты супернікаў, што сведчыць аб іх атакуючай моцы. Карабах гуляў у мінулым сезоне Лігі Канфірэнцый і нават выйшаў у плэй-офф, дзе прайграў паўфіналісту розыгрышу Марсэлю і нават забіваў на Веладроме. Лепшы бамбардзір каманды – паўабаронца Кадзі, у яго на рахунку 20 забітых мячоў за сезон. У добрай форме і галоўны нападнік Ваджі, футбаліст з сенегальскім пашпартам забіў 16 мячоў.

Мальмё, каманда са Швецыі, якая ў мінулым розыгрышы ЛЧ пачынала з першага кваліфікацыйнага раўнда. Мальмё спачатку прайшлі Рыгу, потым ХІК, у трэцім кваліфікацыйным раўндзе выбілі Глазга Рэйнджэрс і ў плэй-офф справіліся з Лудагорцам. Гулялі ў групе з Ювентусам, Чэлсі ды Зенітам. Так, у групе каманда здабыла толькі адзін пункт і заняла апошняе месца.Яны сталі чэмпіёнамі мінулага розыгрышу Швецкай Альсвенскан, дзякуючы лепшай розніцы мячоў і пры 59 пунктах прабіліся ў ЛЧ. Каманда даволі рэгулярна выступае ў групах ЛЧ і ЛЕ.У гэтым сезоне справы ідуць не вельмі, прынамсі зараз. Каманда займае толькі шосты радок з 15 пунктамі, праўда гэта ўсяго 5 пунктаў адставання, вельмі падобна на становішча «гарнякоў».

Лудагорац, быў выбіты Мальмё ў раўндзе плэй-офф мінулагодняй кампаніі ЛЧ. А вось да плэй-офф, каманда з Балгарыі, спачтку ў першым раўндзе выбіла, ага, Салігорскі Шахцёр, двойчы перагуляўшы беларускую каманду 1-0. Потым яны прайшлі Славенскую Мура і Грэчаскі Алімпіякос. Зваліўшыся ў ЛЕ, Лудагорац заняў апошняе месца ў групе і вылецеў з еўракубкаў.Лудагорац з'яўляецца рэгулярным удзельнікам еўракубкавых баталіяў і дастаткова часта трапляе ў фінальныя стадыі турніраў пад эгідай УЕФА. Каманда штампе чэмпіёнства за чэмпіёнствам у сваёй краіне.

Шырыф, мы добра памятаем іх перамогу над Рэалам у гасцях. Каманда прабілася ў групу ЛЧ мінулага сезону, прыбраўшы на сваім шляху Цеуту з Албаніі, Алашкерт з Арменіі, Црвену Звезду з Сербіі, Дынама Заграб з Харватыі. Групу ў ЛЧ распачалі бліскуча, з перамог над Шахцёрам і Рэалам, забівалі ў абедзвюх сустрэчах з Інтэрам, а ў вырашальнай гульні не прайгралі Шахцёру і выйшлі ў плэй-офф ЛЕ. Дзе толькі ў серыі пенальці прайгралі Бразе.Шырыф стаў чэмпіёнам Малдовы ў чарговы раз і цалкам дамінуе ў сваёй лізе. Каманда заўжды канцэнтруецца на еўракубках.

Клуж, пяць разоў запар становіцца чэмпіёнам Румыніі, хаця, у апошнім розыгрышы каманда сутыкнулася з сурʼёзным выклікам і ўсяго на адзін пункт апярэдзіла ФКСБ. Каманда заўжды далёка праходзіць па адборачнай сетцы еўракубкаў і часцяком пападае ў групавыя стадыі. У мінулым сезоне, яны ўвогуле згулялі ва ўсіх трох спаборніцтвах УЕФА. Спачатку вылецелі ад Янг Бойз у трэцім раўндзе ЛЧ, потым у плэй-офф ЛЕ, вылецелі ад Црвены Звезда і такім чынам, апынуліся на групавой стадыі Лігі Канфірэнцыяў.

Феранцвараш, чэмпіён апошніх чатырох розыгрышаў першасці Венгрыі. Яны добра выступаюць і ў чатырох апошніх кампаніях у еўрапейскіх кубкаў, абавязкова дабіраюцца да групавой стадыі ЛЧ ці ЛЕ. У апошнім адборы ЛЧ, яны вылецелі толькі ў плэй-офф ад Янг Бойз.

Марыбор, пасля другога месца ў кампаніі 2020/21, змог заваяваць чэмпіёнства ў гэтым сезоне, на тры пункты абышоўшы Копер. Еўракубкавы сезон летась, завяршыўся на другой стадыі ў адборы да Лігі Канфірэнцый.

Слован, стаў чэмпіёнам славацкай суперлігі ў чацвёрты раз запар. Каманда кожны год спрабуе прабіцца ў еўракубкавую групу і ў іх гэта атрымалася ў мінулым сезоне, калі яны пасля вылета з ЛЧ і ЛЕ, апынуліся на групавой стадыі Лігі Канфірэнцый.

ХІК, зʼяўляецца чэмпіёнам фінскай лігі чатыры разы запар, каманда ў мінулай еўракубкавай кампаніі змагла прабіцца на групавую стадыю Лігі Канфірэнцый.

ТНС, каманда вярнула сабе чэмпіёнства ў першасці Ўэльса, калі два сезоны запар яны станавіліся другімі, а да гэтага ў каманды быў васьмісезонны чэмпіёнскі марафон. Каманда ніколі не гуляла ў асноўнай стадыі еўракубкаў.

Дзюдзеланж, стаў чэмпіёнам сваёй лігі і выйшаў у фінал кубка краіны. Каманда ў мінулай кампаніі вылецела ў першым жа супрацьстаянні за магчымасць адабрацца ў Лігу Канфірэнцый. Пры гэтым, у каманды былі два сезоны запар, калі яны ўдзельнічалі ў групавой стадыі Лігі Еўропы ў сезонах 2018/19 і 19/20.

Жальгірыс, чэмпіён мінулага розыгрышу Літвы. Зараз жа, каманда займае другі радок у лізе з 29 пунктамі, пасля 14 сустрэч. Літоўская каманда ніколі не гуляла ў групавых стадыях еўракубкаў.

Лінкольн Рэд Імплс, станавіўся чэмпіёнам Гібраалтара 10 разоў, калі браць перыяд адліку з сезону 2010/11. Каманда ў мінулым сезоне прабілася ў групу Лігі Канфірэнцый, не змагла набраць там аніводнага пункта, але гэты досвед можа ім спатрэбіцца ў цяперашняй кваліфікацыі.

Шэмрак Роверс, абараніў тытул у мінулым сезоне і зараз ідзе на першым месцы. Каманда аднойчы змагла прабіцца ў групавую стадыю Лігі Еўропы ў сезоне 2011/12.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные