Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК Дынама Мінск: было б выдатна, каб належную ўвагу да беларускай мовы надавала ўсё асяродзьдзе і ня толькі спартыўнае

ФК Дынама Мінск: было б выдатна, каб належную ўвагу да беларускай мовы надавала ўсё асяродзьдзе і ня толькі спартыўнае

Легендарны беларускі клюб мае ня толькі багатую і яскравую гісторыю, але і сапраўды беларускую душу — аб гэтым кажа ліст за подпісам прэс-сакратара Дынама-Менск Васіля Князюка:

Автор — Ігар Случак
8 мая 2017, 19:43
3
ФК Дынама Мінск: было б выдатна, каб належную ўвагу да беларускай мовы надавала ўсё асяродзьдзе і ня толькі спартыўнае

Легендарны беларускі клюб мае ня толькі багатую і яскравую гісторыю, але і сапраўды беларускую душу — аб гэтым кажа ліст за подпісам прэс-сакратара Дынама-Менск Васіля Князюка:

«Вы не аднойчы адзначалі ў матэрыялах вашага блогу намаганьні менскага „Дынама“ па папулярызацыі беларускай мовы. Мы ж ніколі не імкнуліся афішаваць ці неяк асабліва падкрэсьліваць нашу павагу да роднай мовы. Таму што ня лічым, што выкарыстаньне беларускай мовы — гэта нешта незвычайнае і, тым больш, нешта накшталт маркетынгу.

Наадварот, мы ўпэўнены, што натуральная зьява — выкарыстаньне роднай мовы. Дынама-Менск — гэта беларускі клюб, і ён заўсёды будзе пераважна беларускамоўным. На нашу думку было б выдатна, каб належную ўвагу да беларускай мовы надавала ўсё асяродзьдзе і ня толькі спартыўнае».

Цудоўныя словы, зь якімі нельга не пагадзіцца. На сёньняшні дзень менскае Дынама выкарыстоўвае беларускую мову пішучы прозьвішчы сваіх гульцоў на форме па-беларуску, мае найлепшы ў Беларусі сайт футбольнага клюбу, дзе беларускамоўная вэрсія ня горш за расейскамоўную і англамоўную, таксама беларуская мова даволі шмат выкарыстоўваецца й у сацыяльных сетках клюбу — нездарма каманда заняла другое месца ў «Рэйтынгу беларускамоўнасьці футбольных клюбаў у сеціве». Вядома, яшчэ далёка не паўсюль беларуская мова выкарыстоўваецца камандай, але другая частка адказу Васіля Князюка дае падставу меркаваць, што ў хуткім часе беларускай мовы стане яшчэ больш:

«Мы маем на мэце паступовае пашырэньне выкарыстаньня беларускай мовы па ўсіх кірунках футбольнага й каля футбольнага жыцьця. Спадзяемся, вы заўважыце гэта, калі будзеце наведваць нашы гульні і зьвяртацца да нашых афіцыйных старонак у сеціве».

Дарэчы, мой блог «Мова Спартова» клюб таксама акрэдытаваў.

У Дынама-Менск няма такога яркага беларускамоўнага гульца, але вельмі слушнымі зьяўляюцца словы брамніка клюбу Андрэя Клімовіча:

«Каб Беларусь пачала размаўляць па-беларуску, патрэбна зараз усю адукацыю і тэлебачаньне перавесьці на беларускую мову».

Цяжка не пагадзіцца з гэтымі словамі.

Казаў Францішак Багушэвіч: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі». Тыя ж словы й да футбольных клюбаў можна прымяніць, узгадваючы, напрыклад Граніт зь Мікашэвічаў, які таксамапрынцыпова беларускую мову не выкарыстоўваў, а пасьля ў мінулым сэзоне вылецеў з Вышэйшай лігі ў Першую.

Пажадаем жа перамогаў тым клюбам, што шануюць беларускую мову.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты