android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderview
Блог Мова Спартова

Марына Быстрая: вы ня маеце права звяртацца ў ФК Граніт-Мікашэвічы ДАКУМЕНТ

Інтэрнэт-супольнасць не першы месяц назірае за палемікай старшыні рады ФК «Граніт» Марыны Быстрай і юрыста Ігара Случака. Хоць амаль кожны ліст спадарыні Быстрай заканчваецца тлустай кропкай «лічу нашу перапіску спыненай», услед штораз прыходзіць чарговая папера.

На гэты раз Марына Быстрая кажа Ігару Случаку пра незаконнасць усяго таго, што ён робіць. Маўляў, увогуле Ігар не мае ніякага права звяртацца ў «Граніт», бо гэта супрацьзаконна.

Нагадаем, што ў сваім лісце Ігар прасіў старшыню рады «Граніта» прадубляваць яму дадзены раней адказ па-беларуску.

«Выслаць адказ ад 23.08.2016 № 421/08-16 на беларускай мове не ўяўляецца магчымым у выглядзе адсутнасці такога дакумента ў арганізацыі.

Таксама звяртаю вашу ўвагу на тое, што паступіўшы ад вас 07.07.2017 года ліст не адпавядае патрабаванням дзеючага заканадаўства Беларусі аб зваротах.

Акцэнтую вашу ўвагу на тое, што грамадскае аб’яднанне «Футбольны клуб «Граніт — Мікашэвічы» не з’яўляецца дзяржаўным органам, іншай арганізацыяй, у якую вы маеце права звяртацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб зваротах.

А размяшчэнне вамі і абмеркаванне ў інтэрнэце перапіскі з грамадскім аб’яднаннем, лістоў раённых выканаўчых камітэтаў і гарвыканкамаў, судовых пастаноў і позваў з’яўляецца незаконным, а з пазіцыі нормаў маралі — неэтычным і некарэктным.

Наогул, лічу, што вы злоўжываеце правам, а вашы дзеянні ажыццяўляюцца выключна з намерам нанесці шкоду іншай асобе.

Лічу перапіску на гэтым спыненай», — піша ў афіцыйным адказе за подпісам і з пячаткай Марына Быстрая (на фота ніжэй).

Трэба сказаць, што Марына Быстрая — былы юрыст прадпрыемства «Граніт». Але ўяўленні пра права ў спадарыні Быстрай і спадара Случака зусім розныя.

«Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання. Чалавек кажа, што ў арганізацыі няма ліста, пераклад якога я прашу. Хоць у інструкцыі па справаводстве, зацверджанай Міністэрствам юстыцыі, гаворыцца, што копіі зваротаў мусяць захоўвацца ў арганізацыі пяць гадоў. Гэта ўжо падстава для разбіральніцтва, — кажа Ігар Случак.

З тым, што яго ліст, дасланы спадарыні Быстрай, не адпавядае заканадаўству, Ігар таксама не згодны. Тым больш, для Случака гэта не першы зварот: ён іх сотнямі дасылае ўжо шмат гадоў.

«Заканадаўства аб зваротах Марына Быстрая трактуе абсалютна няправільна, паколькі яно распаўсюджваецца на ўсе арганізацыі, у тым ліку і на індывідуальных прадпрымальнікаў, — кажа Ігар. — Ну а заява пра тое, што размяшчэнне лістоў з’яўляецца незаконным — гэта ўвогуле дрымучасць. Нельга публікаваць толькі тое, што знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, альбо тое, што з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Усё іншае, што трапіла да вас законным шляхам, вы можаце свабодна распаўсюджваць.

І наконт таго, што гэта, маўляў, неэтычна. Самой ганьбіць людзей [Спадарыня Быстрая, напрыклад, у сваіх лістахназывае Случака дрэнным юрыстам з узроўнем развіцця дзіцячы сад-ясельная група — НН] — маральна і этычна. А звяртаць на гэта ўвагу, як пісаў Крапіва: «Дзядзечка, твой лыч у брудзе!» — дык гэта ўжо не маральна і не этычна».

Ігар не разумее, чаму спадарыня Быстрая дагэтуль займае пасаду старшыні рады «Граніта».

«Гэта ўжо не першы пракол Быстрай у працы, але яна ўсё яшчэ займае кіруючую пасаду і працягвае ганьбіць клуб і яго спонсараў. Мне цікава, няўжо на Берасцейшчыне няма кампетэнтнага спецыяліста, які б мог замяніць Быструю на гэтай пасадзе? Я займаюся справаводствам ад 2009 года, і такая сітуацыя ў мяне ўпершыню», — кажа Ігар Случак.

Эпапея з «Гранітам» пачалася яшчэ летась. На Марыну Быструю раней ужо складалі пратакол за адмову адказваць па-беларуску, а нядаўна склалі яшчэ два — за адказ не па тэме звароту.

Ігар звяртае ўвагу, што за адмову адказаць па-беларуску спадарыню Быструю так і не прыцягнулі да адказнасці, хоць і быў складзены пратакол.

«Справа была спыненая праз тое, што выйшлі тэрміны. Самае цікавае, што суд разглядаў справу на наступны дзень пасля таго, як тэрміны выйшлі», — дадае Случак.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Автор

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

Лучшие материалы