Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК «Белшына»: «Будзем ужываць беларускую мову, каб не забываць хто мы і хто нашы прадзеды» (ФОТА)

ФК «Белшына»: «Будзем ужываць беларускую мову, каб не забываць хто мы і хто нашы прадзеды» (ФОТА)

ФК «Белшына» не толькі на словах, але і справамі даказвае, што гэта сапраўды беларускі клуб. Каманда мае беларускамоўнага дыктара і каментатара, афішы да хатніх гульняў і праграмкі выконваюцца па-беларуску, афіцыйныя старонкі ў Вконтакце і Фэйсбуку вядуцца на беларускай мове, акрамя гэтага на квітках выканана беларускамоўнае запрашэнне на матч. Ніжэй аб усім гэтым і не толькі падрабязней.

Автор — Ігар Случак
25 июля 2014, 12:13
4

ФК "Белшына" не толькі на словах, але і справамі даказвае, што гэта сапраўды беларускі клуб.

Каманда мае беларускамоўнага дыктара і каментатара, афішы да хатніх гульняў і праграмкі выконваюцца па-беларуску, афіцыйныя старонкі ў Вконтакце і Фэйсбуку вядуцца на беларускай мове, акрамя гэтага на квітках выканана беларускамоўнае запрашэнне на матч.

Да прапановы больш ужываць беларускую мову ў жыцці клуба прыхільна ставіцца генеральны дырэктар ФК "Белшына" М.Р. Бандарэнка. Вось у прыватнасці яго словы:

"ФК "Белшына" практыкуе і будзе далей пашыраць ужыванне беларускай мовы. З усёй адказнасцю і разуменнем робім і будзем гэта рабіць, каб не забываць хто мы і хто нашы дзяды і прадзеды".

А вось прыклад афішы да хатняй гульні з мінскім "Дынама"

...і праграмкі да гэтай жа гульні.

Трэба адзначыць, што у "Белшыне" праграмкі і афішы выконваюцца толькі па-беларуску з пачатку сезона, што з'яўляецца адзіным такім прыкладам у Беларусі. Напрыклад у другога футбольнага клуба, ФК "Гомель", што шырока выкарыстоўвае беларускую мову, ў гэтым плане вызначаецца моўны парытэт - да некаторых гульняў праграмкі робяцца па-руску, да іншых - па-беларуску. Таксама і афішы - напачатку сезона яны былі рускамоўныя, але зараз да ўсіх гульняў ужо робяцца па-беларуску. Наогул, "Белшына" і "Гомель" адзіныя клубы, наколькі мне вядома, што робяць беларускамоўныя праграмкі і афішы да гульняў.

Па-беларуску клуб запрашае на гульні і на квітках.

Добрым прыкладам для беларускага спорту ёсць тое, што афіцыйныя старонкі бабруйскага клуба ў сацсетках - Фэйсбуку і Вконтакце - вядуцца цалкам па-беларуску.

Тут з ім можна параўнаць толькі ФК "Дынама" (Мінск) і ФК "Славія-Мазыр", што маюць беларускамоўныя версіі сваіх афіцыйных сайтаў. Мяркую, што хутка беларускую версію будзе мець і сайт "Белшыны".

Вялікі унёсак у гэтыя посьпехі зрабіў кіраўнік аддзелу маркетынгу і развіцця клуба Алег Багдзееў.

Нельга не адзначыць і працу прэс-сакратара клуба , што акрамя сваёй асноўнай працы вядзе беларускамоўныя трансляцыі гульняў клуба. І хоць нехта можа на яго працу, але тут трэба памятаць нашага Кандрата Крапіву і яго і не звяртаць увагі - не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць, а крытыкаваць усе майстры. 

Такім чынам у ФК "Белшына" робіцца адзінаасобным лідарам і набірае 29 ачкоў з 50 магчымых.

Пункты Рэйтынга наступныя:

1. Эмблема па-беларуску - 0

2. Форма з прозвішчамі па-беларуску - 0

3. Беларускамоўны дыктар - 6

4. Беларускамоўнае табло -  0

5. Беларускамоўная версія сайта - 0

6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску - 4:

    а) Фэйсбук - 2

    б) Укантакце - 2

    в) Твітэр - 2

    г)  Ютуб - 1 ?

7. Афішы па-беларуску - 4

8. Праграмкі да гульняў па-беларуску - 4

9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску - 4 ?

10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы - 4

Таксама хацеў бы адзначыць, што ФК "Белшына", нажаль, адзін з самых бедных клубаў Вышэйшай лігі, але беларуская мова развіваецца ў ім як ні ў адной другой камандзе.

Гэта да таго, што я шмат атрымоўваю з іншых клубаў адказаў, што беларускую мову ў іх не развіваюць, бо грошай няма. Прыклад бабруйчан паказвае, што гэта толькі крывадушныя адпіскі і адсутнасць патрыятызму і павагі да нашай Радзімы - Беларусі.

Жадаю "Белшыне" 7-е месца ў сёлетнім сезоне і чэмпіёнства ў наступным годзе. І працягваць развіваць беларускую мову, быць прыкладам для іншых каманд ды і для ўсіх беларусаў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты