Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/Як з беларускай мовай у ФК «Дынама-Мінск»? ДАКУМЕНТЫ, ФОТА

Як з беларускай мовай у ФК «Дынама-Мінск»? ДАКУМЕНТЫ, ФОТА

Сёлета дынамаўцы прадстаўляюць Беларусь у другім па значнасьці эўрапейскім кубкавым турніры — Лізе Эўропы. Як у іх зь беларускай мовай і культурай?

Автор — Ігар Случак
12 ноября 2014, 17:25
2

Сёлета дынамаўцы прадстаўляюць Беларусь у другім па значнасьці эўрапейскім кубкавым турніры — Лізе Эўропы. Як у іх зь беларускай мовай і культурай?

 

Вось што паведаміў прэс-аташэ ФК «Дынама-Мінск» Васіль Князюк:

«У футбольным клюбе „Дынама-Мінск“ з павагай ставяцца да дзяржаўнай мовы — беларускай! Нашы заўзятары даўно і рэгулярна афармляюць трыбуны банэрамі на беларускай мове. Клюб таксама прыкладае намаганьні па больш шырокім выкарыстаньні беларускай мовы. Нашы прадстаўнікі ніколі не адмаўляюць і ахвотна даюць інтэрвію беларускамоўнай прэсе. У дні матчаў на вучэбна-трэніровачных зборах афіцыйны твітэр клюбу вядзе тэкставыя трансьляцыі матчаў непасрэдна на беларускай мове, што было заўважана і ўхвальна ўспрынята заўзятарамі як мінскага „Дынама“, так і аматарамі футболу ў нашай краіне».

 

Наогул, адчуваецца, што ліст — не адпіска ці канцыляршчына, а пісаўся з душой. Адразу напрошваецца песьня Ляпіса Трубяцкога на словы Янкі Купалы «Ня быць скотам!». Відавочна, дынамаўцы хочуць падтрымліваць беларускую мову і культуру, няхай сабе і павольнымі крокамі. Што тычыцца фанатаў, то яны, як і большасьць беларускіх фанатаў, для себе прыярытэты ўжо расставілі — нацыянальная мова і культура ў іх на першым месцы, за што ім вялікая падзяка і пашана. З гэтых воінаў сьвятла, што падтрымліваюць родныя каманды на стадыёнах і па-за іх межамі, неглядзячы на перашкоды шэра-чорна-крапавага колеру, адміністрацыі маглі б браць прыклад, культываваць беларускую мову на клюбным узроўні, падтрымліваць сваіх фанатаў ва ўсім, не забываючы аб тым, што яны таксама частка каманды.

Васіль Князюк

 

Далей Васіль Князюк працягвае:

«Не прайшла незаўважанай у беларускіх СМІ ініцыятыва клюбу стварыць беларускамоўную вэрсію сайту „Дынама-Мінск“. Такая праца вядзецца. Вельмі спадзяемся самым бліжэйшым часам парадаваць нашых заўзятараў запускам беларускамоўнай вэрсіі сайту!

Дзякуем вам за ўвагу да беларускага футболу і да мінскага „Дынама“. 26 красавіка ў матчы 5 туру чэмпіяната Беларусі мінскае „Дынама“ праводзіць матч у Гомелі. Будзем рады бачыць Вас на трыбунах стадыёна!»

Тут я магу сказаць, што «Дынама» сваё слова трымае — клюб сапраўды запусьціў беларускамоўную вэрсію сайту. Больш за тое, гэта адзіны клюб беларускай Вышэйшай лігі, які мае беларускамоўную вэрсію. Беларускамоўную вэрсію мае яшчэ і мазырская «Славія», якая ўзначальвае турнірную табліцу Першай лігі, і ў наступным годзе таксама будзе гуляць у «вышцы». Хочацца спадзявацца, што беларускамоўныя вэрсіі паступова пачнуць з’яўляцца і ў іншых.

Адметнае ў дынамаўскім сайце і тое, што ніводная з моваў не выбіраецца пры заходзе на старонку па змоўчваньні — на першай старонцы ў чытача ёсьць магчымаць выбраць, на якой мове ён хоча чытаць навіны на сайце, і толькі пасьля гэтага трапляе на галоўную старонку. Вельмі цывілізаваны падыход, прыняты ва ўсіх цывілізаваных краінах, якія маюць некалькі дзяржаўных моваў.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты