Сяргей Сафар'ян: на БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску ДАКУМЕНТ
Беларуская федэрацыя футбола выказалася наконт беларускай мовы.
Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян паведаміў наступнае:
"Беларуская федэрацыя футбола заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці. АБФФ з'яўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у Беларусі, якая паслядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы. Сярод іх акрамя іншага наступныя захады:
- гэта і наша патрабаванне да дамовы з БТ, каб не менш за 50% матчаў чэмпіяната Беларусі каментаваліся па-беларуску;
- адмысловыя перадачы аб беларускім футболе па-беларуску;
- рэкламныя ролікі па-беларуску;
- разнастайная беларускамоўная друкаваная прадукцыя;
- іншае ввкарыстанне беларускай мовы ў АБФФ.
Безумоўна, мы разумеем, што шмат чаго яшчэ можна і трэба зрабіць у накірунку папулярызацыі беларускай мовы, таму мы вельмі ўдзячны за Вашу працу і за Вашы прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў беларускім футболе."
Хочацца спадзявацца, што клубы, якія яшчэ або не выкарыстоўваюць беларускую мову, або выкарыстоўваюць яе ў недастатковай колькасці, будуць у далейшым браць прыклад з АБФФ.