Tribuna/Футбол/Блоги/Логово Кротов/Шахцёр - Батэ 29.03.2014

Шахцёр - Батэ 29.03.2014

Пяць гадоў без перамог над БАТЭ, учора настаў час ламаць традыцыі, у першым матчы чэмпіянату Сяргей Уладзіміравіч застаўся верны сабе ўзору кубкавай сустрэчы - новы трэнер, новы прыкід:

Автор — driver
30 марта 2014, 19:59
2
Шахцёр - Батэ 29.03.2014

Пяць гадоў без перамог над БАТЭ, учора настаў час ламаць традыцыі, у першым матчы чэмпіянату Сяргей Уладзіміравіч застаўся верны сабе ўзору кубкавай сустрэчы - новы трэнер, новы прыкід:Новая колеравая гама ў клюбнага аўтобуса, увогуле ўсё было ў гэты дзень за нас ))Новы - стары капітан таксама быў за нас ))Першы тайм пачалі і тыя і тыя не дужа, цэнтр быў перанасычаны гульцамі і атрымоўваліся толькі флангавыя рэйды, але Шахцёр не выглядаў спалоханым хлопчыкам які да 30-й хвіліне мог зліваць 0-3 як у мінулым сэзоне, а наадварот напружваў БАТЭ. Бароўскі паказаў што ведае аб розных тактычных схемах для розных супернікаў, так замест Януша які сеў на лаву з першых хвілін выйшаў Галюза, які абедні не сапсаваў:БАТЭ таксама атрымаўся ладна абноўленым, у абароне відавочна не хапала Філіпка:У нас другі матч запар самым актыўным быў Гурулі, але напрыканцы першага тайма атрымаў траўму ((Дзесьці ў сярэдзіне першага тайма сэрца ёкнула, мяч трапіў у перакладзіну, а калі б ішоў у вароты, то Катэнка наўрадці выратаваў:Цынкевіч таксама ўкатваецца ў сезон, па мінулым сезоне да яго амаль ніколі не было прэтэнзій, гэты ж матч быў насычаны даволі спрэчнымі рашэннямі і ў той і ў той бок, але без глабальных касякоў:Ермаковіч яшчэ ў першым тайме пачаў нервавацца, выходзіў за межы тэхнічнай зоны, але вяртаўся памочнікам суддзі на месца) )Яшчэ адзін плюсік Бароўскаму, маючы такуюж колькасць гульцоў што і Журавель ён набірае іх ня толькі на заяўку, але і на трыбунах пакідае вялікую колькасць, вось напрыклад Лёха Пятроў, які, я веру, выйдзе ў гэтым сезоне праявіць сябе:Вось яшчэ хлопцы не трапілі ў заяўку, Вова Юрчанка чакае выезд ў Магілёў ))На другі тайм выходзілі з дзьвума вымушанымі заменамі, дэбютаваў Кузьмянок і Леха Рыас даказваў што павінен быў выйсці ў старце, Сяргей Уладзіміравіч даваў міні-устаноўку, шчыра кажучы было неяк не па сабе, "ламаць" гульню двума заменамі відавочна не ўваходзіла ў планы трэнерскага штаба:Але на выручку прыйшоў Мал'ініш, Саня Юрэвіч ніто навесіў, ніто паспрабаваў перакінуць брамніка, увогуле не зусім удала нешта зрабіў:але пасля няўдалага прыёму мяч апынуўся ў сетцы літаральна праз некалькі секунд:Трыбуны у экстазе, Юрэвіч герой матчу ))БАТЭ пабег наперад, але і Шахцёр не збіраўся адстойваць мінімальную перавагу, у адной з атак Аляхновіч сфаліў у штрафной на Рыасе - як вынік чырвоная картка + пенальці, замена спрацавала ))Дзіма прабіў добра, але недакладна, мяч па-здрадніцку стукнуўся ў штангу і выйшаў за межы поля, а брамнік быў у адыграным становішчы - нефарт:У БАТЭ на полі з'явіліся Сігневіч, Паўлаў і Хагуш, спрабавалі зраўняць, але Артур выратоўваў:Нашы ўключылі прэсінг на 100%:і прымусілі яшчэ раз памыліцца кіпера барысаўчан, яго канешне шкада як чалавека, але як заўзятару іншага клюбу ніколькі ))Я думаў ачапленне змятуць разам з плотам, малайчына Лёха, фанатам не хапае такога драйву ))Вось так "Шахцёр" пачаў гэты чэмпіянат, на чарзе менскае Дынама і мяркуючы па матчы з Дняпром, спадзявацца ім няма на што, хіба што на дзікі фарт ))За Беларусь!

Лучшее в блогахБольше интересных постов

Другие посты блога

Все посты