android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьdeleteinfoCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderusersview
Блог Yellow card

Віталь Гуркоў: «БідЭ? Я пішу нейкія незразумелыя словы, а вы думаеце пра БАТЭ»

Чэмпіён свету па муай-тай – пра БАТЭ, беларускі футбол і Ганну Бонд.

Ціха. Нават занадта для вечара ў канцы тыдня. Святло прыглушана. Кубак з паясом адпачываюць на стале перад сцэнай. «Freedom Беларусь» «Ляпіса» пачынае напаўняць памяшканне гукам. Каля барнай стойкі непрыметна стаіўся чэмпіён свету па тайскім боксе з сваім сябрам. Народ ляніва сцягваецца ў кавярню «Грай» на Нямізе. Праз некалькі імгненняў Віталь Гуркоў пачне тут размову з заўзятарамі. На мінулым тыдні яму не было роўных у Кітаі.

Пасля вікторыі баксёр у сваім Instagram разнёс рашэнне БАТЭ перанакіраваць клубны штраф ад УЕФА у пяць тысяч еўра Аляксандру Вянгерскаму, які выбег на поле падчас матча з «Арсеналам».

Гурков выиграл престижный турнир и наехал на БАТЭ

БАТЭ или Гурков: кто сделал больше для белорусского спорта?

Карэспандэнт Tribuna.com Сяргей Мельнік распытаў Гуркова пра яго адносіны да БАТЭ, беларускага футбола і канфлікту з Ганнай Бонд.

- Вы крытыкуеце БАТЭ за рэгрэсны іск Вянгерскаму ў памеры пяць тысяч еўра. Як клуб мог паступіць інакш?

– Ён мог паступіць як заўгодна. Напрыклад, сабраць планёрку і сказаць: «Ведаеце, вось такая сітуацыя, штраф штрафам. Давайце кожны з нас у наступным месяцы атрымае на 50 даляраў менш. Калі мы зараз перанакіруем скаргу да гэтага хлопца, то можам адвярнуць ад клуба шмат фанатаў». Трэба асэнсоўваць, Аляксандр – іх заўзятар, выбег на поле на сваёй радзіме, са сваімі роднымі сімваламі. Я не лічу, што пяць тысяч еўра – вельмі балючая лічба для БАТЭ. Мне здаецца, пры ўмове, што Вянгерскі прайграе гэты суд, футбалістам трэба будзе скінуцца і аплаціць штраф, каб выйсці прыгожа з гэтай сітуацыі. Калі будзе нейкі збор грошаў, беларусы, безумоўна, падтрымаюць яго.

- Гатовы падтрымаць збор?

– Канешне. Падтрымаў бы і ў тым выпадку, калі з маім заўзятарам здарылася б нешта падобнае.

 З якой мэтай вы перакручвалі назву БАТЭ і пісалі «БідЭ» у сваім Instagram?

– Магчыма, мэта ў тым, каб потым казаць: «Не, не, я пра БАТЭ ўвогуле не пісаў». Я пішу нейкія незразумелыя словы, а вы думаеце пра БАТЭ.

- А што вы мелі на ўвазе пад «БідЭ»?

– А вы ў «Вікіпедыі» паглядзіце, там напісана, што гэта  і для чаго :).

- Аднойчы вы называлі барысаўчан «Латэ».

– Гэта маё знаёмства з футболам, я не ведаю назвы каманд, бо вельмі далёкі ад гульні. Спачатку ўвогуле я апісаўся, бо буква «л» знаходзіцца блізка да «б». Падумаў, хай так застаецца, будзе прыкольна, і пакінуў.

- Аднак футбалісты могуць пакрыўдзіцца на вас…

– Яшчэ пра гэта не думаў. Мне здаецца, што футбалісты ўвогуле не сочаць за гэтымі рэчамі, таму што ім не да гэтага. Яны альбо на трэніроўцы, альбо ў начным клубе :).

 - Вы не паважаеце футбалістаў?

– Ведаеце, я ўсіх паважаю. Ёсць нейкія пэўныя рэчы, якія адбываюцца ўжо даўно. Я такім ніколі не займаўся, але тыя, хто вучыўся ў Парнаце, вучылішчы алімпійскага рэзерву, дзе былі футбалісты, распавядалі дзіўныя гісторыі. Знаёмыя казалі, што ўсе хлопцы былі нармальнымі акрамя футбалістаў, з якімі былі нейкія спрэчкі. Іншыя заўжды білі футбалістаў за дрэнныя паводзіны. Проста так нічога не бывала. Футбалістаў у маім коле зносін няма, таму я пра іх не надта думаю.

  - Жадання кантактаваць з імі няма?

– Да ну, у мяне хапае з кім паразмаўляць. У маім асяроддзі няма футбалістаў. Калі б круціўся ў іншых колах, то, мабыць, былі бы. А так я нікога не ведаю і не шкадую.

- На ваш погляд, БАТЭ дрэнна гуляе?

– У сваім выказванні я меў на ўвазе тое, што спартоўцы павінны займацца спортам, а не судзіцца з кімсьці. БАТЭ – буйная каманда і прад’яўляе такі пазоў хлопцу, у якога, магчыма, заробак 200-300 рублёў. Калі вы такія крутыя футбалісты, то не рабіце з сябе жабракоў. Пяць тысяч еўра – такая вялікая сума, што вы павінны судзіцца за яе са звычайным Сашам з Вілейкі? Калі у вас няма грошаў, так гуляйце лепш и зрабляйце іх, каб не ганьбіцца ў судзе. Вось такі сэнс.

- За два дні да заканчэння збору сродкаў на помнік Касцюшку не хапала тысячы еўра. Чаму вы вырашалі не ахвяраваць грошы напрамую, а выставіць шалік на аўкцыён?

– Тысячу еўра лепш БАТЭ аддам :).

- Вы сочыце за беларускім футболам?

– Не сачу за футболам увогуле. Дзіўна так, але мне не шкада. Мяне не прыцягвае гэтая гульня. Я не футбольны заўзятар. Але ў дзяцінстве хадзіў у секцыю ў Сцяпянке ў нейкі спарткомплекс. На жаль, нават не памятаю, як звалі трэнера.

- Тым не менш, які-небудзь беларускі футбаліст выклікае ў вас гонар?

– Віталь Радзівонаў.

- Чаму менавіта ён?

– Ён адзін з нешматлікіх, хто робіць нейкую вартую справу для Беларусі і вельмі актыўна падтрымлівае розныя сацыяльныя праекты. А пра астатніх я проста не ведаю.

- Некаторые лічаць, што вашы выпады ў сацсетках у бок БАТЭ – зайздрасць да заробкаў футбалістаў.

– Я не меў на ўвазе ніякай зайздрасці. Давайце разбяром сітуацыю цалкам. Першы мой пост быў такі: «Блін, я люблю сваю краіну. Калі ты не разумееш, што адбываецца, то не ведаеш»… Хто там, «Арсенал» прыязджаў?

- Так, «Арсенал».

– Ну, гэта ж топ-каманда! Я далёкі ад футбола, але ў мяне ёсць і шапка, і байка «Арсенала». Мне падабаецца лога і назва клуба. Гэта неяк крута. Я не ведаў, што прыязджала лонданская каманда. А выпадак з Аляксандрам Вянгерскім мне распавёў: «Да нас прыехаў «Арсенал».

-  Калі прайшло лёсаванне Лігі Еўропы, амаль усе СМІ пісалі пра «Арсенал».

– Так, разумею. Я кажу пра другое. Калі каманды згулялі, я хацеў знайсці лік, ход гульні, галы. Глядзеў стужку ў Facebook і паўсюль: «Чувак выбег са сцягам на поле». Мая рэакцыя была такой: «Ніфіга сабе, у якой краіне мы жывем! Нейкі чэл прабраўся да футбалістаў, і гэта больш цікава, чым тое, што да нас прыехаў «Арсенал». Гэта быў пост-здзіўленне.

А потым мы ўжо атрымалі сітуацыю: па-першае, Аляксандру надавалі па нырках, ён адсядзеў дзесяць сутак, схапіў штраф, і яму яшчэ ў плечы пяцёру тысяч еўра суюць. Што гэта за справа? Я хацеў прыцягнуць увагу да таго, што гэта несправядліва. Не варта так караць чалавека. Тут як у дзяцінстве: слабых крыўдзіць нельга. Гэты чувак слабы. БАТЭ – магутная махіна, я не веру, што для іх было вельмі прынцыпова пакараць нейкага хлопца з Вілейкі. Мне здаецца, што ўжо трэба не падзяляць беларусаў, а аб’ядноўваць.

- Можа, БАТЭ жадаў паказальна пакараць аднаго фаната, каб іншыя не выляталі на поле?

– Я так і разумею, але гэта вялікі перагіб. Мне сказалі, што Вянгерскага людзі сустракалі авацыямі, бо такая квін-тэ-сен-цыя гульні: фіг з ім, прайгралі, але мы гулялі з «Арсеналам», выбягае мужык і ўсё роўна ганарыцца камандай, паказвае гістарычныя сімвалы нашай краіны – усе малайцы. А тут яму бах – штраф. Мяркую, цяпер шмат хто негатыўна ставіцца да гэтага выпадка.

У мяне не было жадання мерацца спартовымі дасягненнямі з цэлай камандай :). Аказваецца, я не шмат там адстаю ў галасаванні.  Мне знаёмы сказаў: «Ты чэмпіён, яны чэмпіёны». Хто жадаў, зразумеў мой мэсэдж. А вось тое, што БАТЭ зрабіў з хлопцам, гэта непрыгожа. Да мяне ніхто не падышоў са словамі, што я вельмі рэзка выказаўся і быў не правы. Толькі у каментах пішуць: «Ну, як ты пасмеў?»

- Вас не зачапіла выказванне Ганны Бонд у Facebook, што вам трэба ці спяваць, ці баксаваць?

Не, каго ні сустрэнеш, усе добра ведаюць, што мне трэба рабіць. Дзякуй ёй за парады. Сам буду вырашаць. Не ведаю, чаму яна пакрыўдзілася. Мабыць, з-за маёй памылкі «БАТЭ-Латэ». Болей ніякай нагоды ў тым пасце я не даваў.

- Калі нейкі футбольны клуб пакліча вас на бегавую трэніроўку, вы пагадзіцеся?

– Ну, што гэта за флэшмоб такі?

- Калі пафантазіраваць.

– БАТЭ можа паклікаць мяне, толькі каб цёмную зрабіць :).

Фота: старонка Віталя Гуркова ў Facebook

Автор

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

Лучшие материалы