Tribuna/Футбол/Блоги/Город солнца и футбола/Лепшыя футбалісты лепшага горада: Ігар Талькоўскі

Лепшыя футбалісты лепшага горада: Ігар Талькоўскі

Наведвальнасць стадыёна б’е рэкорды, а хто тыя людзі, што дораць нам спартыўнае свята, мы не ведаем. “Рэгіянальная газета” вырашыла выправіць гэту недарэчнасць. Першы герой рубрыкі – нападаючы каманды Ігар Талькоўскі.

Автор — GWC
21 июня 2017, 22:26
2
Лепшыя футбалісты лепшага горада: Ігар Талькоўскі

Ігару 24 гады. Па выніках сезона 2016 года ён стаў лепшым бамбардзірам года.

А пачынаў Ігар свой шлях да футбола, як і шмат іншых хлопчыкаў.

Бацька Ігара быў футбалістам, і ад самага ранняга дзяцінства менавіта тата стаў вучыць Ігара азам футбола.

– Канешне, былі і маміны спробы адправіць мяне ў музычную, мастацкую школы, на танцы і гэтак далей. Але я ўпарта вяртаўся да футбола.

Першы забіты гол Ігара быў таксама недзе ў дварах 12 школы, дзе яго трэніраваў першы трэнер і сябар бацькі Андрэй Радкевіч.

– Футбольныя матчы былі ў нас, хлапчукоў, кожны дзень да таго моманту, пакуль не збегаеш дамоў “вынесці папіць”, і цябе ўжо не выпускалі.

А потым была дзіцячая спартыўная школа, першыя перамогі і паразы.

Ігар Талькоўскі – выпускнік шостай гімназіі, затым скончыў гандлёва-эканамічны каледж, адслужыў у войску.

Сёння ўвесь час Ігара, калі ён не падманвае, займае футбол.

Прычым не толькі як гульца.

– Я люблю і глядзець футбол, стараюся не прапускаць гульні маёй любімай каманды і топавыя матчы з пяці чэмпіянатаў Еўропы. Я заў­зятар “Чырвоных Д’яблаў”. Гэта знакаміты клуб з Манчэстэра. Сачу за яго поспехамі ўжо шмат гадоў.

Сваю сённяшнюю каманду Ігар называе “вясёлкавай”.

– Усе хлопцы добрыя і вясёлыя, і атмасфера на трэніроўках у нас вясёлкавая.

 А ў прыкметы, наконт таго, што трэба або не трэба рабіць перад адказнымі гульнямі, Ігар не верыць.

– Каля я ўжо не веру ў чорнага ката, то няма сэнсу замарочвацца і наконт іншых прыкметаў.

Не сакрэт, што камандзе “Маладзечна- ДЮСШ-4” сёлета  прадракаюць выхад у першую лігу.

А Ігар Талькоўскі  ставіцца да гэтага па-філасофску.

– Трэба спачатку паказаць 100% вынік. Усё ў нашых нагах.

Спрачаемся, што вы не ведалі:

– У Ігара ёсць малодшая сястра, якой цяпер 13 гадоў.

– Нумар 7 у Ігара на футболцы з’явіўся зусім нядаўна. І гэта лічба для яго нічога не значыць. А ўсё дзяцінства Ігар адгуляў пад нумарам 11.

– Лепш за ўсё і Ігара атрымоўваецца кіраваць машынай

– У Ігара ёсць мянушка. У камандзе яго называюць Толік ці Тэл.

Падзяка за матэрыял Наталлі Тур

Лучшее в блогах
Больше интересных постов