Tribuna/Футбол/Блоги/Город солнца и футбола/Прохар Новікаў: “Не жанаты, бо ніхто не хоча выходзіць за мяне”

Прохар Новікаў: “Не жанаты, бо ніхто не хоча выходзіць за мяне”

Сённяшні наш госць – абаронца каманды “Маладзечна ДЮСШ 4”, майстар вышывання крыжыкам – Прохар Новікаў. Канешне, пра вышыванне крыжыкам – гэта жарт. Але менавіта так адказаў Прохар на пытанне пра яго захапленні, акрамя футбола. А пагутарыць з Прохарам напярэдадні матча з камандай з Чысці было лагічным, бо цэлы сезон Прохар Новікаў адгуляў у гэтай камандзе. – Прохар, прызнайцеся, Чысці падыгрываць будзеце? – Канешне, не, – смяецца Прохар і расказвае: – у чысцінскай камандзе я апынуўся ў мінулым годзе, пасля таго як у Маладзечне не атрымліва...

Автор — GWC
23 августа 2017, 14:15

Сённяшні наш госць – абаронца каманды “Маладзечна ДЮСШ 4”, майстар вышывання крыжыкам – Прохар Новікаў.

Канешне, пра вышыванне крыжыкам – гэта жарт. Але менавіта так адказаў Прохар на пытанне пра яго захапленні, акрамя футбола.

А пагутарыць з Прохарам напярэдадні матча з камандай з Чысці было лагічным, бо цэлы сезон Прохар Новікаў адгуляў у гэтай камандзе.

 

 

– Прохар, прызнайцеся, Чысці падыгрываць будзеце?

– Канешне, не, – смяецца Прохар і расказвае: – у чысцінскай камандзе  я апынуўся ў мінулым годзе, пасля таго як у Маладзечне не атрымлівалася наведваць трэніроўкі, гэта і стала прычынай пераходу ў Чысць. У Маладзечне заўсёды быў і ёсць сур'ёзны падыход да трэніровачнага  працэсу, у Чысці з гэтым было трохі прасцей. У той перыяд свайго жыцця я пераязджаў у Мінск, і мне было больш зручна трэніравацца і гуляць у Чысці.  Мінулагадовы сезон  пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі. Было прыемна мець справу з усімі футбалістамі і трэнерамі каманды.

– “Маладзечна” пакуль уступае Чысці па размеркаванні ў турнірнай табліцы? У чым прычына, як выдумаеце?

– Чаго не хапае камандзе, думаю,  лепш відаць трэнерскаму  штабу. На полі гуляе каманда, як у абароне так і ў нападзенні! Нельга сказаць, што абарона лепш ці горш нападзенне, можна сказаць што каманда не дастаткова добра гуляе пры абароне ці пры атацы. Што тычыцца канкрэтных гульцоў, то тут зноў жа вырашаць трэнерскаму штабу ...

– Распавядзіце пра сябе. Чаму выбралі футбол заняткам жыцця?

– Да 14 гадоў я жыў у Маладзечне і гуляў у мясцовай ДЮСШ, у 15 гадоў  з'ехаў у Мінск, патрапіў у школу мінскага “Дынама”, займаўся там да 18 гадоў. З дзяцінства вельмі любіў футбол, бачыў сябе толькі ў гэтым спорце і ні ў якім іншым.

– Адкуль імя такое нячастае – Прохар?

– Прохарам мяне назвалі ў гонар прадзеда па бацькавай лініі, Прохара Цімафеевіча.

–Акрамя футбола чым жывеце? Захапляецеся?

– Люблю слухаць музыку, прымушаю сябе чытаць, хоць, прызнаюся, не заўсёды паспяхова. Вышыванне–  гэта мой канёк… Жартую. Хутчэй я люблю актыўны адпачынак: прагулкі, кіно, сустрэчы з сябрамі, падарожжы ...

– Які ваш любімы горад?

– Вельмі люблю Маладзечна, не разумею,  як можна не любіць родны горад! Любімае месца ў ім, вядома, – гарадскі стадыён. А ў самым-самым любімым горадзе ў свеце я яшчэ не быў. А з тых месцаў дзе я быў, мне вельмі спадабалася Аланія – мора, горы, клімат. Наогул, я вельмі хацеў бы жыць ля мора або акіяна.

– Прохар, а чаму ў вас яшчэ няма другой палавінкі?

– У сэнсе, чаму не жанаты? Ніхто не згаджаецца выйсці за мяне.

Аўтар: Наталля Тур

Арыгінал тэксту: http://www.rh.by/by/450/60/17980/

Лучшее в блогах
Больше интересных постов