Tribuna/Футбол/Блоги/Ставки сделаны/Пераможца «бронзавага» конкурсу прагнозаў

Пераможца «бронзавага» конкурсу прагнозаў

Гэта была класная нядзеля! Інтрыга жыла доўга, смачна і цікава. У выніку радаваліся ў Барысаве і Салігорску, журыліся ў Жодзіна. Падводзім вынікі конкурсу.

30 ноября 2014, 22:53
3

Гэта была класная нядзеля! Інтрыга жыла доўга, смачна і цікава. У выніку радаваліся ў Барысаве і Салігорску, журыліся ў Жодзіна. Падводзім вынікі конкурсу.

Нагадаю, што ў розыгрышы быў добры футзальны мяч ад крамы спартыўнага інвентару і экіпіроўкі «Грыф». Мы за здаровы лад жыцця!

Трэба было адгадаць лік у матчах БАТЭ – «Шахцёр» і «Тарпеда-БелАЗ» - «Нафтан». Мне вельмі хацелася адшукаць адразу два дакладных траплення каго-небудзь з удзельнікаў, але да вялікага расчаравання ніхто двойчы не трапіў. 1:1 у Барысаве адгадалі шмат разоў, 3:1 у Жодзіне - крышачку менш.

У такім выпадку звернемся да дадатковых паказчыкаў. Дакладны лік - 3 ачкі. Зыход - 1 ачко. Зыход і розніца галоў - 2 ачкі. Усё зразумела, спадзяюся? Наогул, адразу 19 удзельнікаў напісалі правільны лiк аднаго з матчаў, аднак толькі адгадаў лік у матчы БАТЭ – «Шахцёр», а таксама паставіў на перамогу «Тарпеда» 2:0. Вось гэтая розніца і робіць яго пераможцам!

Віншуем!

Другие посты блога

Все посты