Tribuna/Футбол/Блоги/Pusta Kapusta/Instagram. Чэмпіянат Беларусі па «фотаактыўнасці» за 2015 год

Instagram. Чэмпіянат Беларусі па «фотаактыўнасці» за 2015 год

Любімае многімі прыкладанне Instagram ўжо некалькі год з’яўляецца лідэрам сярод сацыяльных сетак па колькасці карыстальнікаў і росту аўдыторыі. Нехта яго выкарыстоўвае для забавы, хтосьці зарабляе на ім грошы і славу. Шмат карыснага ад прыкладання могуць атрымаць і футбольныя клубы. У апошні дзень 2015 года хацелася б (выпіць) вызначыць пераможцу Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па «фотаактыўнасці»

Блог — Pusta Kapusta
Автор — p_samalazau
31 декабря 2015, 02:49

Сацыяльныя сеткі зрабілі немагчымае, "перамаглі" парнаграфію, выцесніўшы яе з п'едэстала "самага распаўсюджанага віду адпачынку ў сетцы Інтэрнэт".

(каму цікава, самы высокі працэнт карыстальнікаў сацыяльных сетак сярод усіх краін у Сінгапуры - 66%. У Расіі сацыяльныя сеткі выкарыстоўвае 46% насельніцтва, Польшчы - 34%. Па Беларусі, на жаль, статыстыкі няма)

Любімае многімі прыкладанне Instagram ўжо некалькі год з'яўляецца лідэрам сярод сацыяльных сетак па колькасці карыстальнікаў і росту аўдыторыі. Нехта яго выкарыстоўвае для забавы, хтосьці зарабляе на ім грошы і славу. Шмат карыснага ад прыкладання могуць атрымаць і футбольныя клубы.

У апошні дзень 2015 года хацелася б  вызначыць пераможцу Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па "фотаактыўнасці" (таксама ўбачым TOP 9 самых папулярных фатаграфій клубных акаўнтаў за год).

Крытэрый - сумарная колькасць адзнак "like" пад публікацыямі за 2015 год. (папярэджваю адразу - паказчык суб'ектыўны, правільней было б лічыць сярэднюю колькасць адзнак like пад публікацыяй, але тады тройка пераможцаў не змянілася б ў параўнанні з Вышэйшай лігай чэмпіянату Беларусі па футболе, а так нецікава)

Удзельнікі - футбольныя клубы Вышэйшай лігі (іх акаўнты ў instagram з пазнакай "афіцыйны")

Суддзя - цуда-прыкладанне 2015bestnine (http://2015bestnine.com/)

Для пачатку назавем клубы, якія зрабілі фальстарт (). Вось яны: БЕЛШЫНА, ГРАНІТ, ТАРПЕДА-БЕЛАЗ, НАФТАН, ДЫНАМА БРЭСТ.

І далей у парадку ўбывання колькасці адзнак like:

 

9 месца. ФК СЛАВІЯ (250 likes)

 

 

8 месца. ФК ВІЦЕБСК (977 likes)

 

 

7 месца. ФК МІНСК (2 558 likes)

 

 

6 месца. ФК ГОМЕЛЬ (15 476 likes)

 

 

5 месца. ФК СЛУЦК (15 859 likes)

 

 

4 месца. ФК НЁМАН (25 069 likes)

 

 

Тройка лідэраў істотна адарвалася ад праследавацеляў.

 

3 месца. ФК БАТЭ (105 134 likes)

У сённяшнім спаборніцтве ў ФК БАТЭ не атрымалася заваяваць залатыя медалі. 12-разовы чэмпіён краіны ў нашым сціплым правінцыйным конкурсе спыніўся на 3-м месцы.

 

 

2 месца. ФК ШАХЦЁР (119 453 likes)

Шахцёр перайграў ФК БАТЭ не якасцю, а колькасцю (1 197 публікацый ШАХЦЁРА супраць 262 у БАТЭ. Прытым, колькасць падабаек больш усяго на 14 319).

 

 

1 МЕСЦА. ФК ДЫНАМА МІНСК (183 014 likes)

ВІНШУЕМ, ФК ДЫНАМА МІНСК, ПЕРАМОЖЦУ () КОНКУРСА ФОТААКТЫЎНАСЦІ ЗА 2015 ГОД. І зноў, ФК БАТЭ абышлі не якасцю, а колькасцю. 

 

 

!!!ГРАН-ПРЫ!!!

Спецыяльны прыз журы атрымлівае ФК Крумкачы.

У хлопцаў з першай лігі (усе памятаюць, што яны ўжо ў вышцы?) актыўнасць у instagram вышэй, чым у большасці клубаў Вышэйшай лігі. Што ж будзе ў наступным сезоне?

 

 

УСІХ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ НОВЫМ ГОДАМ. І НЯХАЙ У НАСТУПНЫМ ГОДЗЕ: ГАЛОЎ БУДЗЕ БОЛЬШ, НАВЕДВАЛЬНАСЦЬ МАТЧАЎ ВЫШЭЙ, А КІРАЎНІЦТВА КЛУБАЎ - РАЗУМНЕЙ!

 

P.s.: Ну вось чыста для параўнання (1 055 342 969 likes):