Tribuna/Футбол/Блоги/Блог Шчырага заўзятара/Беларусь-Славакія. Памінкі.

Беларусь-Славакія. Памінкі.

Агляд матчу з сектара d1.

Автор — Яўген
13 октября 2014, 17:38
1

 

Ажыятажу перад матчам не чакалася, таму, выехаўшы з Менска ў 20.30, а 21.30 мы ўжо былі на сектары. Пры гэтым паспелі зайсці ў фан-шоп. На перадматчавым даглядзе чарга ў аднаго чалавека і ўся працэдура заняла некалькі секундаў. Увогуле, ёсць пытанні да праваахоўнікаў - калі 4500 чалавек(на вока было 3500) свабодна, без марнавання лішняга часу прапускаюць перад самым пачаткам матчу, тады чаму такія складанасці ўзнікаюць, калі натоўп большы ўсяго ў 2 разы?!

На сектары, як і на ўсім стадыёне панаваў пануры настрой. Разбаўляўся гэты сум даволі энэргічнымі клічамі заўзятараў славацкай зборнай, якія размясціліся на цэнтральнай трыбуне, чым, будзь упэўнены, раздражнялі мясцовую кузьму. Гасцявы дэсант прыбыў у даволі вялікай колькасці - каля двухсот чалавек, вялізны славацкі сцяг і нейкі банэр. Трэба адзначыць, што з пачаткам матчу гэтыя заўзятары сціхлі і праяўлялі эмоцыі толькі падчас узяцця варот і парушэння правілаў на іх гульцах.

Наш сектар, безумоўна прайграваў у колькасным і эмацыйным плане свайму вузору трохдзённай даўніны. Але, пасля такіх ганебных заяў капітана зборнай, можна лічыць што і такая колькасць была авансам. Падтрымка на добрым узроўні - практычна ўвесь матч(калі фан-сектар сціхаў на стадыёне наступала камерная атмасфера, нібы матч быў таварыскі). Пераклічка толькі наперад(не вельмі паспяхова) і Слава Радзіме(гэты кліч трыбуны падтрымалі лепей). У песеннай частцы таксама даволі суха - 2 разы праспявалі 3 чарапахі - напрыканцы першага і другога таймаў (дзякуй супрацоўнікам арэны, якія не ўключылі музыку падчас перапынку і далі даспяваць песню).

Цікавая заўвага - уся лаўка запасных зборнай Славакіі так радавалася кожнаму! голу, нібыта яны забівалі пераможны гол у фінале Кубка Свету(2 разы ладзілі кучу малу)! Вось гэта настрой!!

З прыемных навін - нарэшце ўсе гульцы зборнай аддзячылі сваіх фанаў, падыйшлі да варот і папляскалі ў далоні(саколкай падзяліўся толькі Крывец). Спадзяюся, гэта стане добрай традыцыяй і ў абнаўлённай камандзе.

P.S. На маю думку, камандзе патрэбны адносна малады трэнер, галоўным навыкам якога будзе матываваць гульцаў, сабраць іх у адзіны кулак. Што тычыцца гульцаў - можна больш давяраць футбалістам, якія граюць у нацыянальным чэмпе.

P.S. Будзем спадзявацца, што гэтая гульня стане не толькі заходам дзеля аднаго чалавека, але і світанкам для ўсёй зборнай.