Tribuna/Футбол/Блоги/Блог Шчырага заўзятара/Дынама-Батэ. Інтрызе гамон

Дынама-Батэ. Інтрызе гамон

Белкласіко вачыма заўзятара.

Автор — Яўген
1 ноября 2014, 19:33

Першае, з чым сутыкаецца сталічны футбольны заўзятар, прыходзячы на стадыён(калі ён аўтааматар) - гэта адсутнасць паркоўкі. За паў-гадзіны да матчу паркоўка ля стадыёна перапоўненая і даішнік упэўнена накіроўвае ўсе аўто направа, дзе, пераадолеўшы бардзюр і невялікі кавалак зялёнай зоны, ужо размяшчаецца вялікая колькасць машын наўпрост на ходніках! Які смачны плявок у бок аматараў футбола(ну хаця б 1 узровень паркінга з Менск-арэны тут пабудавалі б).

Чэргі ля кас - чалавек 50, рухаюцца хутка, без затрымак, у вакенцы - маладая дзяўчына, якая нават спрабуе адказваць на беларускай - прыемна. Чарга на даглядзе - каля 20-ці чалавек. Трэба сказаць, што я вырашыў адзець куртку з выявай пагоні (ў выглядзе нашыўкі ў вобласці сэрца), таму на ўсялякі выпадак узяў пашпарт і спадзяваўся, што прапусцяць без праблем. Так і атрымалася. Амапавец спакойна выконваў сваю працу, толькі яго калега ўказаў на выяву пагоні, на што ён толькі адказаў: "Заўтра ж Дзяды( дзень паміннання продкаў;у Менску ў гэты дзень ладзіцца штогадовае шэсце да Курапат, дзе патрыятычна настроеныя беларусы ўсталёваюць крыжы дзясяткам тысяч беларусаў, якія там пахаваныя і якія былі забіты па загаду Сталіна)". Не ведаю, да чаго ён гэта прамовіў, пэўна, заўтра таксама будзе працаваць. 

Заўзятараў і фанаў на трыбунах было крыху больш, чым у першым белкласіко гэтага году на Трактары. Па маім уражанням, тысяч 6-7(не веру афіцыйным лічбам))

Гэта, безумоўна, не ўлічваючы самых адданых заўзятараў з горкі. Прыемны маркетынгавы ход арганізатараў матча - гарачыя гарбата і кава адразу на сектары! Сэрвіс - круцей чым на Барысаў-арэне)

Колькасны склад фанатаў Дынама - ўразіў. Прыемна бачыць, калі каманду актыўна падтрымлівае амаль палова трыбуны. Здзівіла практычна адсутнасць гэтай падтрымкі ў апошнія 15 хвілін(сектар ажыў толькі падчас пенальці). Парадвалі і звычайныя дынамаўскія заўзятары, якія сустрэлі сваю каманду клічам - перамагаць- на пачатку другога тайму.

Фанаў Батэ было прыкладна столькі ж, колькі і летнім матчам, адзінае адрозненне - актыўных было больш, чым кузьмы. Добры ўзровень падтрымкі на працягу ўсяго матчу. Самы прыемны эпізод - песня -Літвіны-, словы якой падпявала большая частка фан-сектара Батэ. За гэта асобны дзякуй.

Трэба аддаць належнае заўзятарам Дынама Менск, якія да апошняй хвіліны не пакідалі сваіх месцаў, нягледзячы на лік. Зусім невялічкія групы пачалі сыходзіць на другой дададзенай хвіліне(на фота).

Пасля матчу футбалісты Батэ ў полным складзе, разам з запаснымі(выключаючы трэнераў) дзякавалі за падтрымку і кожны ціснуў руку ўсім фанам, якія знаходзіліся на першым шэрагу( вось бы і зборнікі так рабілі).

P.S. Сядушкі на Трактары прылеплены на двухбаковы скотч).

Лучшее в блогах
Больше интересных постов