Tribuna/Футбол/Блоги/Razmova/Літары, словы, сказы. Што такое спорт?

Літары, словы, сказы. Што такое спорт?

Вы калі-небудзь задумваліся аб тым, што для вас значыць спорт? Ці залежыць адказ на гэтае пытанне ад вашага сацыяльнага статусу, узроўню даходаў і роду заняткаў? Ці можна назваць вас заўзятарам?

Блог — Razmova
Автор — Mova.
3 февраля 2014, 18:12
1

На ўсім белым свеце жывуць мільёны аматараў спорту і ўсяго, што з ім звязана. Людзі стагоддзямi наведваюць спартыўныя спаборніцтвы, будуюць стадыёны, падарожнічаюць і вядома ж ўдзельнічаюць у міжнародных мундыялях. Аднак мінулае - ёсць мінулае. Сёння, кожны з нас жыве на мяжы смуты, стомленасці і шчасця, радасці і болю. Я скажу больш, мільёны людзей наогул ніяк не ўспрымаюць спорт. Яны жывуць не забіваючы сваёй галавы назвамі каманд, прозвішчамі гульцоў, сумамі трансфераў... Проста жывуць і ўсё. Як мы з вамі, кожны дзень.

Гэта прадмова толькі павялічвае значнасць спорту як сацыяльна-культурнага феномену. Спорт - унікальная штука, судзіце самі. Чалавек прыдумаў яго, як спосаб мірнага размеркавання сіл і прапанаваў той самы спаборніцкі эфект. Спорт - гэта рэалізацыя сябе , тая самая, якая прапануецца офіснаму планктону ў вялікіх бетонных скрынках, аднак ёсць адно і вельмі вялікае "але", спорт - гэта свабода, такая ж несправядлівая і адначасова гуманная, такая ж цяжкая і адначасова лёгкая, як паветра, свабода. Дысцыпліна, смеласць, бяздумнасць і інтэлект, працавітасць і лянота, сіла ўнутры  і ёсць той самы,  магутны і зараз ужо масавы феномен - спорт.

Няма сярод нас багатых і бедных, таленавітых і бяздарных. Ёсць толькі адна мэта, адна радасць і ўсё тое, іншае, што нас аб'ядноўвае.

Не зайздрошчу людзям, халодным да спорту . Яны шмат чаго губляюць ... Ці ня праўда ?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов