Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/З Днём ведаў! Тарпедаўскі школьны фотаальбом

З Днём ведаў! Тарпедаўскі школьны фотаальбом

Мы доўга думалі, як павіншаваць нашых заўзятараў з Днём ведаў – 1 верасня і вырашылі стварыць свой тарпедаўскі школьны фотаальбом.

Автор — Аўтазаводзец
1 сентября 2016, 14:43

         

Мы доўга думалі, як павіншаваць нашых заўзятараў з Днём ведаў – 1 верасня і вырашылі стварыць свой тарпедаўскі школьны фотаальбом.

Заўжды цікава паглядзець на старыя фотаздымкі з вясёлых часоў дзяцінства, узгадаць любімых настаўнікаў і сяброў, цікавыя гісторыі.

Таму дзелімся з Вамі пазітывам ды добрым настроем ад футбалістаў нашага клуба і віншуем усіх з цудоўным святам!

Фотаздымкі мы будзем выкладаць паступова на працягу гэтага дня.

Першы ў нашым спісе будзе: абаронца Сяргей Лынько.

Спадзяемся Вы пазналі 26-га нумара мінскага Тарпеда. 

Наступны выдатны здымак з нашага тарпедаўскага школьнага фотаальбома: абаронца Павел Яўсеенка.

Добрае фота 9-га нумара аўтазаводцаў, праўда ?! )

Працягваем дадаваць пазітыўныя здымкі ў тарпедаўскі школьны фотаальбом. Зараз звернем увагу на брамніка Чорна-Белых, Мацвея Францкевіча.

Пазналі гэтага маленькага джэнтльмена з кветкамі ?! 

Новы фотаздымак у тарпедаўскім школьным альбоме: № 1 мінскага Тарпеда, брамнік Уладзімір Пяцігорац.

Проста сонечнае фота. 

Працягваем дзяліцца з Вамі пазітывам ад тарпедаўцаў. Новае стылёвае фота ў нашым школьны альбоме: паўабаронца Аляксей Петрусевіч.

Самых маладых тарпедаўцаў у камандзе пазнаць на школьных фотаздымках зусім не цяжка, бо той час быў яшчэ зусім нядаўна.

Паўабаронцы Канстанціна Куімаў і Уладыслаў Дацэнка дапоўняць тарпедаўскі альбом, прысвечаны Дню ведаў.

1 верасня завяршылася. І ў якасці бонуса да тарпедаўскага школьнага альбому мы хацелі б падзяліцца з Вамі зусім-зусім новым фотаздымкам 9-га нумара Тарпеда, Паўла Яўсеенкі з дачушкай.

Любіце родных, узгадвайце школу і прыходзьце на матчы любімай каманды! Самы моцны Чорна-Белы!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты